Лепельскі маладзёжны парламент

Лепельскі маладзёжны парламент пачне працу ўжо напрыканцы студзеня. Менавіта на гэты тэрмін прызначана першае пасяджэнне маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў. Зараз у дзяржпрафліцэі, аграрна-тэхнічным каледжы, у школах праходзяць выбары дэпутатаў новай структуры. Прадстаўляць у парламенце буйныя навучальныя ўстановы будуць па тры чалавекі ад кожнай, малаколькасныя сельскія школы выберуць па адным прадстаўніку. Што будуць вырашаць маладзёжныя парламентарыі? Наколькі эфектыўным будзе іх уплыў на маладзёжную палітыку ў раёне, наколькі важкім будзе іх слова і меркаванне – час пакажа. Аднак ужо і зараз зразумела, што сядзець без справы ім не давядзецца, бо праблем наспела шмат. Да таго ж маладзёжны парламент – кузня будучых кіраўнічых кадраў.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>