Часова спынены маршруты

— З пачаткам уборачных работ у сельскагаспадарчых арганізацыях восенню на некаторы перыяд адмяняецца рух аўтобусаў па пэўных маршрутах. Хочацца даведацца, ці будзе адменены рух транспарту сёлета, — звярнулася на адрас рэдакцыі наша чытачка Таццяна Мазго.

 Адказ мы атрымалі ў дырэктара ААТ “Аўтатранспартнае прадпрыемства №14” Міхаіла Казімірчыка, які адзначыў:

— Для паспяховага правядзення сельскагаспадарчых работ і ў сувязі з недастатковай колькасцю аўтатранспарту трэба паведаміць аб часовым (з чацвёртага верасня па чацвёртага кастрычніка бягучага года)

спыненні работы пасажырскага транспарту па шэрагу маршрутаў, а менавіта: гарадскі маршрут №2 — з 8.30 да 18.36 (працоўныя дні), маршрут №3 — з 7.50 да 18.03 (працоўныя дні), “Лепель — Межыца” — у 8.00, 14.30 (працоўныя дні), а таксама на 13.00 (субота). Часова будуць адменены маршруты “Лепель — Ладзеена” (7.45, 15.00, пятніца), “Лепель — Валосавічы” (8.00, 14.45, серада), “Лепель — Савін Дуб” (6.20, 14.30, серада), “Лепель — Ворань” (11.10, субота), “Лепель — Стараселле” (17.15, аўторак, серада) і “Лепель — Ладасна” (17.15, паня­дзелак, пятніца).

 Звесткі аб адмене канкрэтных маршрутаў на наступны дзень можна атрымаць па тэлефоне 4-16-45 да 21 гадзіны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>