Красный день календаря

dsc_0188Кожны год мы адзначаем Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Ужо стала традыцыяй напярэдадні свята ўскладанне вянкоў. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі мясцовай улады на чале са старшынёй райвыканкама Міхаілам Кісялевічам, прадстаўнікі Лепельскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, раённай організацыі РГА «Белая Русь». Нягледзячы на дрэннае дажджлівае надвор’е сабралася шмат лепяльчан.

Пад гукі духавога аркестра 19-й гвардзейскай асобнай Чырванасцяжнай Мікалаеўска-Будапешцкай ордэна Суворава другой ступені механізаванай брыгады былі ўскладзены вянкі да помніка У. І. Леніну на плошчы Свабоды, а таксама да магіл партызанаў і падпольўчыкаў, якія загінулі пры вызваленні Лепеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 28 чэрвеня 1944 года, героя Савецкага Саюза камандзіра партызанскай брыгады Аляксея Данукалава, камандзіра Лепельскай партызанскай брыгады Дзмітрыя Караленкі, а таксама сакратара Лепельскага падпольнага райкама КПБ Анатоля Марунькі.

У гонар урачыстай падзеі ваеннаслужачыя далі арудыйныя залпы.

Працягам свята стаў канцэрт “Чырвоны дзень календара” ў раённым Доме культуры.

Н. МІЦЬКІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>