Через интернет покупали мобильные телефоны марки IPhone

bez-nazvaniyaНядаўна раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па даволі рэдкім для Лепеля артыкуле 209 ч. 2 Крымінальнага кодэкса — махлярства. Паводле нашай інфармацыі, падзеі развіваліся наступным чынам. Двое навучэнцаў аграрна-тэхнічнага каледжа вырашылі, як яны кажуць, замуціць бізнэс.
Схему прыдумалі простую. Праз інтэрнэт набывалі мабільныя тэлефоны маркі IPhone кітайскай зборкі. Былыя ў карыстанні можна купіць за 60 — 80 рублёў. І тут жа выкладвалі іх на продаж зноў, толькі выдавалі за арыгінальныя. Хлопцы з мэтай хутчэйшых продажаў свайго тавару цану ставілі каля 500 — 600 рублёў, хоць звычайна такі тавар каштуе да тысячы. Навар павінен быў быць дзесяціразовым.
Акрамя гэтага, на фатаграфіі ў аб’яве змясцілі здымак рэальнага арыгінальнага Iphone. Разлік быў на тое, што, атрымаўшы пасылку па пошце, пакупнік не адразу выявіць падман, а пазней усё роўна не будзе звяртацца ў міліцыю. Можа будзе сорамна прызнацца, што яго так падманулі.
Аднак нашы грамадзяне заявілі ў міліцыю. Справа зараз актыўна расследуецца, выяўлена каля дзесяці эпізодаў.
Звяртаюся да чытачоў з просьбай быць абачлівымі, калі вам прапануюць дарагую рэч па нізкай цане. Якасны тавар ад сусветна вядомай кампаніі не можа каштаваць танна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>