На пяць больш

За студзень — люты ў загсе і сельвыканкамах раёна зарэгістравана 61 нараджэнне дзіцяці, што на пяць немаўлят больш за адпаведны перыяд летась. Прытым, калі ў мінулым годзе ў гэты час непасрэдна ў горадзе Лепелі нарадзілася толькі 29 дзяцей, то сёлета — 43.
ШЛЮБЫ Ў “ЛЕДНІКОВЫ” ПЕРЫЯД
Першыя два месяцы бягучага года былі надзвычай сцюдзёнымі, асабліва люты, калі слупок тэрмометра часта апускаўся ніжэй -30 градусаў.

Магчыма, гэта самым непасрэдным чынам паўплывала і на тое, што сёлета ў горадзе і раёне ў гэты вельмі халодны час было зарэгістравана 20 шлюбаў, у той час як летась — 46. Будзем спадзявацца, што з надыходам сапраўднай вясны колькасць шлюбаў рэзка ўзрасце.
ЗМЕНШЫЛАСЯ СМЯРОТНАСЦЬ
У студзені — лютым на Лепельшчыне памерлі 97 чалавек, што на сем чалавек меней за 2011 год.
УСТАНОЎЛЕНА БАЦЬКОЎСТВА
З пачатку года зарэгістравана пяць выпадкаў устанаўлення бацькоўства, што можна толькі вітаць, паколькі пяцёра дзяцей сталі мець афіцыйныя дакументы аб тым, што ў іх ёсць не толькі маці, але і бацька.
Алена БЕЛЬСКАЯ,
начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>