18 апреля милиционерами был выявлен факт употребления наркотических веществ

375d26a083b94e7fadd3e9730be361af_lg3eec4b 18 красавіка міліцыянерамі быў выяўлены факт ужывання наркатычных рэчываў. Падазроны затрыманы, супраць яго раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа. За скупымі радкамі афіцыйнага паведамлення хаваецца гісторыя і лёс лепяльчаніна 1998 года нараджэння, які не зрабіў у свой час правільныя высновы.

Малады чалавек нарадзіўся ў Лепелі, але яго жыццё праходзіла паміж нашым горадам і Віцебскам. Маці яго жыве і працуе ў абласным цэнтры, а тут жыве бабуля. Хлопец па большай частцы жыў у Лепелі. Пасля школы ён паступіў у Лепельскі аграрна-тэхнічны каледж.

У юным узросце зацікавіўся спайсамі. І хаця ў газетах, па радыё і тэлебачанні, у інтэрнэце змяшчаюцца масы матэрыялаў пра шкоду і небяспеку гэтых рэчываў, ён усё ж пакаштаваў, а потым – і ўцягнуўся.

У 2016 годзе небяспечнае захапленне ўпершыню прывяло хлопца на лаву падсудных. У Віцебску набыў наркотыкі, там і папаўся. На першы раз, як кажуць, куля прасвісцела каля віска, але не зачапіла –- суд прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. Хлопец атрымаў шанец на спакойнае жыццё, вучобу, атрыманне прафесіі а ў далейшым – на стварэнне сям’і.

Аднак чарвячок у душы ўсё ж застаўся, падштурхоўваў на пошукі новых “прыгодаў” і вострых уражанняў. Напэўна ён і падштурхнуў на новае злачынства – будзем называць рэчы сваімі імёнамі. Хлопец зноў набыў спайс.

У апісваемым выпадку прадаўцы выконвалі правілы канспірацыі: напрамую не звязваліся, паведамленнямі абменьваліся праз інтэрнэт, пакупнік пералічыў грошы і атрымаў указанне на месца, дзе загадзя быў прыхаваны тавар. Па словах хлопца, ён забраў спайс у Віцебску і прывёз на маршрутцы ў Лепель. Доўга чакаць не стаў, выкурыў адразу.

Зелле аказалася настолькі “ярым”, што хлопца развязло адразу, ён стаў нібы п’яным, неадэкватным. У такім стане на Пятачку яго і затрымалі міліцыянеры. Абследванне ў медыцынскай установе дало станоўчы вынік.

Хлопца арыштавалі, адтэрмінаванае пазбаўленне волі аўтаматычна стала рэальным.

Пра рынак наркотыкаў можна казаць шмат. Не так даўно ў Беларусі на ўсіх узроўнях узмацнілася барацьба супраць гандлю наркотыкамі. Заканадаўствам уведзена больш жорсткая адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах наркотыкаў, умацаваны кадравы састаў падраздзяленняў міліцыі, якія супрацьстаяць гэтай заразе, праз сродкаі масавай камунікацыі праводзіцца вялікая навучальна-прапагандысцкая работа. Супрацоўнікі праваахоўных органаў праглядаюць інтэрнэт, выяўляюць сайты, праз якія ідзе продаж зелля, але адчыняюцца новыя. Што ж так маніць наркадзялкоў? Адказ адзін – выгада. Рэнтабельнасць наркабізнэса можа сягаць 300, 500, 1000 працэнтаў, а то і больш.

Вобразна кажучы, такі “бізнэсмен” купіць дозу за рубель, а прадасць яе за пяць. А наркаман, у якога ломка, якому больш, чым есці, хочацца ўкалоцца ці курнуць, пойдзе на любыя хітрыкі, каб здабыць грошы і купіць дозу. Пагроза адказнасці прыглушаецца, калі маніць выгадны куш.

Тофік ДЗЯМЕШКА,

начальнік РАСК,

маёр юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>