Дзень за днём

Абрэзалі верхавіны і кроны дрэў

На мінулым тыдні на вуліцы Савецкая, насупраць сярэдняй школы №3 работнікі ЛКУВП ЖКГ “Лепель” абрэзалі самыя верхавіны і густыя, разгалінаваныя кроны дрэў. Дзякуючы гэтаму ўчастак вуліцы выглядае больш утульным і дагледжаным.

 

Падоўжылі тэрмін службы

Філіялам “Лепельскае ДРБУ №202” КУП “Віцебскаблдарбуд” апрацавана бітумнай эмульсіяй і засыпана шчэбнем асфальтаванае пакрыццё трохкіламетровай дарогі ад міжнароднай аўтамагістралі Мінск — Віцебск і да Домжарыц — цэнтральнай сядзібы ДПУ “Бярэзінскі біясферны запаведнік”. Гэта падоўжыць тэрмін службы шашы, створыць больш бяспечныя ўмовы для руху па ёй транспартных сродкаў.

Зроблены ямачны рамонт

У асобных месцах на праезнай частцы вуліц вёскі Домжарыцы ўтварыліся выбоіны ў асфальтаваным пакрыцці. Дарожнікі ўжо засыпалі асфальтавай сумессю і запрэсавалі выбоіны, зрабілі ямачны рамонт на вуліцы Маладзёжнай.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>