Они служили на чужой земле
Віктар Кіцар патрапіў ў Афганістан у жніўні 1987 года. Служыў у верталётным палку на пасадзе старшага механіка авіяцыйнага абслугоўвання ў горадзе Джэлалабад. У маі наступнага года вярнуўся з “гарачай” камандзіроўкі. Усякае давялося пабачыць нашаму земляку за кароткі тэрмін знаходжання на зямлі Афганістана, і радасныя дні, і дні горасці і смутку. Віктар Пятровіч распавёў пра некалькі эпізодаўса сваёй ваеннай біяграфіі:
-Было гэта перад самым вывадам нашых войск з Афганістана. Мы рыхтавалі да перагону ў Саюз тэхніку – ЗІЛы-131. У нас было восем аўтамашын з апаратурай сувязі і іншым спецабсталяваннем. Паколькі я праходзіў тэрміновую службу вадзіцелем, то меў вялікі вопыт кіравання аўтамабілем. Што было немалаважным на небяспечных горных афганскіх дарогах. Таму і сеў за руль аднаго з ЗІЛоў.
Калі калона была поўнасцю сфарміраваная, мы адразу рушылі ў дарогу з Джэлалабада на Кабул. Але ў той самы дзень мы былі вымушаны вярнуцца на месца дыслакацыі. Калона была абстраляная “душманамі”. У гэтым баі загінуў мой сябар Вадзім Артамонаў, з якім разам прыбылі ў ДРА з Баравухі. Было яму ўсяго 23 гады. У яго засталіся жонка з маленькім сынам. Гэты выпадак мяне вельмі ўразіў, таму што мы ўжо вярталіся дадому.
На трэці дзень пасля гэтага трагічнага выпадку зноў рушылі ў дарогу. Чарговы раз калону абстралялі “духі”, але без стратаў мы здолелі дайсці да Кабула. Далей наш шлях праходзіў праз “Даліну смерці” ў накірунку на Полі-Хумрі. Прайшлі перавал Саланг, вышыня якога дасягала чатырох тысяч метраў над узроўнем мора. Рух на перавале рэгулюецца, таму што там ёсць тунэлі ў якіх няма вентыляцыйных шахтаў. Калі ўтвараецца затор з аўтамабіляў, то гэта можа скончыцца вельмі дрэнна.
Ужо на спуску з перавала адбылася яшчэ адна непрыемная сітуацыя. З усіх вадзіцеляў у калоне быў усяго толькі адзін салдат тэрміновай службы. З ім старэйшым ехаў прапаршчык Сяргей Сямёнаў. Вось малады вадзіцель не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў “адбойнік”, што выратавала абоіх ад смерці. Цудам яны не зваліліся ў бездань. Са шматлікімі пераломамі пацярпелых на “вяртушцы” эвакуіравалі ў шпіталь. Аўтамабіль узялі на счэпку, кідаць яго было небяспечна па прычыне таго, што ў ім знаходзілася сакрэтнае абсталяванне.
На некалькі гадоў раней за Віктара ў Афганістане інтэрнацыянальны доўг у Афганістане выконваў яго старэйшы брат Валерый. Крыху больш за два гады Валерый Кіцар служыў на пасадзе камандзіра роты ў аўтамабільным батальёне на поўначы Афганістана ў градзе Пулі-Хумры. У 1983 годзе быў паранены. Па вяртанні з Афганістана працягваў службу на камандных пасадах ва Узброеных Сілах. Палкоўнік запасу. Узнагароджаны ордэнам “За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР” ІІІ ступені і шэрагам медалёў.
Валерый Тухта.
На здымках: 1. Валерый Кіцар 2. Віктар Кіцар.
Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома
Евгения 16.05.2024 07:23Назначен на должность первый заместитель председателя райисполкома
Евгения 16.05.2024 07:18Внимание, конкурс! "Великая Отечественная война в истории моей семьи"
Жанна 15.05.2024 14:11Пожар квартиры в Лепельском районе
Валет Петрович 24.04.2024 11:04Пожар квартиры в Лепельском районе
Валет Петрович 24.04.2024 11:04