Зимний патруль на Лепельщине не дремлет

fgvhwkqvmesjbtjdwrf5kmpurgh86rkayzk7ljhkkdyk

elqffztwowoСумесны рэйд пад такой назвай правялі члены МААП раённага камітэта ГА «БРСМ» і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. З імі на азёры, якія знаходзяцца ў межах горада, выехала і карэспандэнт раённай газеты.

Да гэтага прадстаўнікі РАНС ужо наведалі многія вадаёмы нашага раёна. Як адзначыў першы намеснік начальніка РАНС Андрэй Цімашкоў, рыбакі больш за ўсё аблюбавалі азёры Лепельскае, Святое, Неграза, Селішча і іншыя. Таму зараз там выратавальнікам даводзіцца бываць часта, каб лішні раз нагадаць пра бяспеку. У гэтым сезоне ўжо праведзена 7 рэйдаў сумесна з іншымі прафілактычнымі структурамі раёна.

Было і здарэнне – на шчасце, з добрым зыходам. Мужчына на возеры Бярэшча праваліўся пад лёд. Добра, што побач знаходзіліся іншыя рыбакі, якія хутка выклікалі ратаўнікоў і выцягнулі небараку на бераг.

У апошні час тэмпературны фон знізіўся, надвор’е стала больш марозным, вадаёмы пакрыліся лёдам. Здавалася б, таўшчыня лёду дастатковая, каб пасядзець са снасцямі, але і пра бяспеку нельга забываць.

Мы ж адправіліся на возера Проша — прыгожы вадаём у межах горада. Па шматлікіх яркіх шчукоўках вызначылі, што рыба там ловіцца.

А вось і першы рыбак Максім Дзівін, які жыве побач з вадаёмам. Як аказалася, хлопец пра бяспеку ведае больш за нас, бо сам працуе ратаўніком. Шкада, не ўдалося дзяўчатам-членам БРСМ бліснуць ведамі, як паводзіць сябе на лёдзе.

Падыходзім да наступнага рыбака — Віктара Крупіцкага. Мужчына толькі што паставіў шчукоўкі і пайшоў да берага. Пагаварыўшы пра бяспеку і ўручыўшы памятку, вырашылі разам з рыбаком вымераць таўшчыню лёду. 15 сантыметраў – нядрэнна, трэба сказаць. Мінімальнай бяспечнай таўшчынёй для перамяшчэння і рыбалкі лічацца 10 сантыметраў. Аднак трэба ўлічваць, што прамярзанне не паўсюдна аднолькавае.

—Не першы год рыбачым, ведаем, калі можна выходзіць на лёд, — у большасці сваёй адказвалі мужчыны, калі мы падыходзілі да іх.

Аднак калі ратаўнікі пачыналі распавядаць пра небяспечныя месцы на канкрэтным вадаёме, усе ўважліва слухалі, “маталі на вус”.

Мэтай «Зімовага патруля» з’яўляецца прафілактыка трагічных здарэнняў, а галоўныя адрасаты акцыі — рыбакі. У гэты дзень аматарам падлёднай лоўлі нагадалі пра важнасць захавання правілаў паводзін на лёдзе, мерах засцярогі, патлумачылі, што трэба ведаць і рабіць, калі чалавек праваліўся ў ваду. Успомнілі і элементы аказання першай медыцынскай дапамогі.

Каб бяды не здарылася, начальнік паста №14 Лепельскага РАНС Мікалай Грамыка яшчэ раз нагадаў, што перад выхадам на лёд варта пераканацца, што ён дастаткова трывалы. Акрамя гэтага, трэба мець пры сабе сродкі для выратавання.

У ледзяной вадзе дастаткова правесці 15 хвілін, каб арганізм быў ахалоджаны да стану, з якога ўжо немагчыма аднавіць жыццёва важныя функцыі. Часцяком рыбак побач — самы першы памочнік.

Калі ўсё дадзеныя парады будуць выкананы, то і рыбалка будзе ў радасць.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>