Житель лепельской деревни Студенка 1992 года рождения перед поездкой выпил

k-mat-vypi%d1%9ese%d1%9e-za-rulВыпіў, сеў за руль. І стаў адначасова парушальнікам. Небяспечным для іншых. На Лепельшчыне зарэгістравана з пачатку года два такіх дарожна-транспартных здарэнні, у якіх два чалавекі атрымалі раненні. Жахлівая статыстыка. І гэта ў маштабах аднаго рэгіёна.
— Жыхар вёскі Студзёнка 1992 года нараджэння перад паездкай выпіў, — распавядае начальнік АДАІ РАУС падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Трусаў, — Імчаў на асабістай аўтамашыне. На 136 км аўтадарогі Багушэўск — Сянно — Лепель — Мядзел не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходзе руху ў кювет, дзе наехаў на прыдарожнае дрэва. У выніку кіроўца з рознымі траўмамі шпіталізаваны ў Лепельскую цэнтральную раённую бальніцу.
Другі выпадак. Пенсіянер 1956 года нараджэння ехаў на аўтамашыне ВАЗ 2106 нападпітку. Правоў быў пазбаўлены раней за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення . Высноў адэкватных, бачым, не зрабіў. Зноў ступіў на тыя ж “граблі”. На закругленні дарогі Барсукі — Валова Гара з’ехаў у кювет, тараніў дрэва. Вадзіцель атрымаў траўмы і быў змешчаны ў лепельскую ЦРБ.
Для папярэджання і прафілактыкі ДТЗ з удзелам п’яных кіроўцаў Дзяржаўтаінспекцыя Віцебшчыны з 11 па 20 чэрвеня 2018 года праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы пад назвай «П’янаму не месца за рулём!». Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі праводзіцца пэўная работа па затрыманні вадзіцеляў, якія кіруюць аўтатранспартам у стане ап’янення. Так, за бягучы перыяд 2018 года на тэрыторыі Лепельскага раёна спынены паездкі 46 вадзіцеляў-выпівох.
Нягледзячы на сур’ёзныя штрафныя санкцыі, ад 50 да 100 базавых велічынь, і пазбаўленне права кіравання на 3 гады, некаторых грамадзян гэта не спыняе, і яны ідуць на паўторныя парушэнні заканадаўства. Не непакоіць іх і тая акалічнасць, што за такое прадугледжана крымінальная адказнасць, а таксама канфіскацыя транспартнага сродку.
Кожны добрасумленны і законапаслухмяны грамадзянін не сядзе за руль пасля прыёму спіртных напояў і іншага папярэдзіць аб недапушчальнасці кіравання аўтатранспартным сродкам у стане ап’янення. Не сядзе і ў якасці пасажыра, калі вадзіцель п’яны. І калі не ўдасца спыніць парушальніка, патэлефануе ў міліцыю па нумары 102.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>