Земля святых могил

img_8810Сёлетняй вясной у Беларусі праводзілася акцыя «У гонар
агульнай Перамогі!», у рамках якой была ўзята зямля з магіл воінаў Чырвонай Арміі, партызанаў, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, што загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, для ўрачыстага захавання ў храме Усіх Святых.

Акцыя аб’яднала жыхароў краіны, а ўдзел у ёй прынялі не толькі жыхары старэйшага пакалення, а і мо­ладзь, якая ведае пра жахі вайны толькі са старонак кніг і кінафільмаў.
Добры прыклад у захаванні гераічнага мінулага паказалі расіяне. Пад Масквой, у ваенна-патрыятычным парку «Патрыёт» было запланавана сабраць зямлю з воінскіх пахаванняў ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. Нашы расійскія суседзі выступілі з ініцыятывай правесці такую работу і ў нашай краіне. Рэс­публіка Беларусь у час той далёкай вайны атрымала шмат невылечных ран. На Лепельшчыне арганізацыяй забору зямлі займаліся ваенны камісар падпалкоўнік Андрэй Пухальскі, начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваенкамата капітан Яўген Гарнак і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Маргарыта Мядзведзева. Маладое пакаленне лепяльчан прадставілі вучаніцы сярэдняй школы №3 Даната Корсак і Марыя Бельская. Акрамя вучобы, дзяўчынкі прымаюць актыўны ўдзел у рабоце Школы міру – грамадскай ініцыятыве па прапагандзе ідэй міру, яднанні людзей і народаў у супрацьстаянні вайне і варожасці.
Забор зямлі праводзіўся на тэрыторыі пахавання салдатаў, партызанаў, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, якія загінулі пад час Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі былога вайсковага шпіталя. На тым месцы першыя загінулыя былі пахаваны яшчэ летам 1941 года. Затым на працягу доўгіх гадоў акупацыі шпіталь стаў месцам прымусовага ўтрымання палонных партызанаў, членаў іх сем’яў і месцам выканання смяротных пакаранняў.
У апошнія гады на Лепельшчыне актывізавалася пошукавая работа. Актывіс­ты-краязнаўцы, ваеннаслужачыя 52-га асобнага пошукавага батальёна рэгулярна займаюцца даследчыцкай дзейнасцю, вядуць раскопкі на месцах баёў, знішчэння палонных, мірных жыхароў і кожны год выяўляюць па­рэшткі загінулых. Затым яны ўрачыста перапахоўваюцца на тэрыторыі былога шпіталя. Працы ў гэтым накірунку будзе яшчэ шмат.
Пахмурны дзень, ім­жыць дробны дождж – здаецца, сама прырода плача па загінулых воінах. Дзяўчынкі стаяць у ганаровай варце. Мужчыны, схіліўшы калені, бяруць зямлю. У хуткім часе яна разам з зямлёй з дзясяткаў і соцень пахаванняў з усёй Беларусі будзе перададзена прадстаўнікам Расіі. Зроблены яшчэ адзін, няхай і невялікі, але вельмі важны крок у барацьбе за мір і яднанне людзей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>