За апошнія дні павялічылася колькасць паведамленняў у РАУС аб крадзяжах веласіпедаў

За апошнія дні павялічылася колькасць паведамленняў у РАУС аб крадзяжах веласіпедаў. Першы выпадак быў зафіксаваны ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Жамчужына”. Ровар быў скрадзены ў работніцы, яна прыязджала на працу з вёскі Старое Лядна і не знайшла яго пасля начнога дзяжурства. Гаспадыня ацаніла ўрон у тры мільёны рублёў.
У другім выпадку ахвярай зламысніка стала лепяльчанка, якая знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці. Увечары, як заўсёды, яна закаціла свой веласіпед у пад’езд, а раніцай выявіла прапажу. Тэхніка імпартная, маркі AW, 2014 года выпуску, кошт — 2,5 мільёна рублёў.
Аператар АЗС “Лукойл” прыязджала на працу на ровары “Бусел” 2015 года выпуску. Аднак пасля чарговага начнога дзяжурства яго не стала. Урон — 2,5 мільёна рублёў.
Па ўсіх выпадках заведзены крымінальныя справы па арт. 205 Крымінальнага кодэкса.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>