Ягор Калінін:”На першым месцы павінна быць сям’я і толькі пасля гэтага – кар’ера”

Ягор Калінін Як вядома, з пачатку гэтага года ў раёне дзейнічае Маладзёжны парламент. За гэты час было праведзена некалькі пасяджэнняў. Арганізацыя выбрала свае кіраўнічыя органы, распрацавала план далейшых дзеянняў, пра які мы неаднаразова пісалі. Быў шэраг прапаноў, з якімі выступілі падлеткі.  Штосьці з прапанаванага аказалася рэальным, штосьці ажыццявіць пакуль не ўдалося, бо на гэта патрэбны і час, і сродкі. Улетку юныя «парламентарыі», вядома, разышліся на канікулы. А ўвосень, думаецца, дзейнасць Маладзёжнай палаты атрымае новы імпульс.

Тым часам хацелася пазнаёміцца з чалавекам, які стаў першым «спікерам» вучнёўскага парламента. І вось нядаўна мы ў гімназіі сустрэліся з Ягорам Калініным. Гаварылі не толькі пра справы арганізацыі, якая яшчэ робіць першыя крокі. Было цікава даведацца пра самога Ягора, пра яго светапогляд, захапленні, грамадскае жыццё, планы на будучыню.

Суразмоўца аказаўся кантактным, камунікабельным, цікавым і разам з тым чалавекам, які яшчэ сам сябе шукае ў жыцці.

— Ты будучы фізік ці матэматык? Ваш адзінаццаты «Б» фізіка-матэматычнага про­філю.

— Так, буду здаваць фізіку і матэматыку, аднак хачу штосьці выбраць звязанае з электронікай альбо энергетыкай. Падбіраю ВНУ, ну а тэставанне пакажа, куды паступаць.

— Ідзеш на «залаты медаль»?

— Верагодна.

— Аднак гэта патрабуе шмат высілкаў — выпускны клас, заняткі з рэпетытарамі і г.д. Навошта табе яшчэ і Маладзёжная палітыка? Ці не будзе грамадская работа перашкаджаць вучобе?

— Сапраўды гэта складана, ды і думкі ў выпускным класе ўжо крыху іншыя.

— Але ж ты добраахвотна згадзіўся на «спікера»…

— Мне было цікава паспрабаваць сябе таксама і ў гэтай сферы.

— Вырашыў пайсці па слядах свайго дзядулі, які ўзначальвае раённы Савет дэпутатаў? У вас ёсць Ягор Кпаразуменне?

— Мы цалкам разумеем адзін аднаго, дзядулю вельмі паважаю, але рэалізоўваць сябе планую ў іншай сферы.

— Можа, у спорце? Ты, кажуць, яшчэ і спартсмен.

— Спорт — гэта адно з маіх хобі. Люблю пагуляць ва ўсё, дзе ёсць мяч: футбол, валейбол, баскетбол.

— А яшчэ ёсць хобі?

— Тэатр. Закончыў тэатральную студыю «Сюрпрыз» у Наталлі Джамілашвілі.

— Каго сыграў?

— Белага рыцара ў спектаклі «Аліса ў краіне цудаў», Знайку ў «Нязнайцы» і тату-ліса са спектакля «Рыжий, честный, влюблённый».

— А як ты стаў «спікерам»?

— Выбралі большасцю галасоў на першым пася­джэнні.

— Для цябе гэта было нечаканасцю?

— Не зусім, дагэтуль была размова з першым сакратаром ГА «БРСМ» Таццянай Шчэрбач, з якой мы сустрэліся пад час аднаго са спартыўных мерапрыемстваў. Яна запыталася, ці згодзен выставіць сваю кандыдатуру. Я падумаў і згадзіўся.

— Якімі былі першыя крокі арганізацыі?

— Спачатку было афіцыйнае пасяджэнне сумесна з дэпутатамі раённага Савета. Затым мы паехалі ў Віцебск, дзе выбіралі кіраўніка абласной арганізацыі. І там былі створаны камісіі. Я ўвайшоў у склад абласной камісіі па фізкультуры і спорце. Нам выдалі пасведчанні, што з’яўляемся членамі абласной Маладзёжнай палаты. Потым мы сабраліся складам камісіі, трынаццаць чалавек, і пачалі абмяркоў­ваць планы, уносіць прапановы.

— Ты штосьці прапаноўваў?

— Гэта была не толькі мая, а наша калектыўная прапанова. На той час рыхтаваўся абласны аўтапрабег, прысвечаны Дню Перамогі. Я прапанаваў зрабіць прыпынак аўтапрабегу ў Лепелі.

— А якую з прапаноў Маладзёжнага парламента ты лічыш найбольш актуальнай?

— У нас у горадзе не хапае мясцін, дзе б моладзь магла проста сабрацца і культурна адпачыць. Не піцейных устаноў, кшталту кафэ, якое ў народзе завуць «кабаком», а іншага плана. Я, напрыклад, аматар адпачынку на прыродзе, таму мне блізкая прапанова нашага парламента пасадзіць у новым мікрараёне горада маладзёжны парк, паставіць там лавачкі, і няхай моладзь адпачывае.

Мисувов внук — Як лічыш, гэта рэальная ідэя? Што для гэтага патрэбна?

— Лічу, што трэба прапаноўваць ідэі толькі рэальныя, бо нафантазіраваць можна шмат чаго. Няхай гэта будзе штосьці маленькае, але канкрэтнае. Гэта якраз рэальная ідэя. Ёсць здатнае месца. Патрэбны сродкі на дрэўцы, лавачкі, аднак, думаю, не такія вялікія. Патрэбны энтузіясты, здольныя нешта зрабіць для горада.

— Думаеш, моладзь пойдзе рабіць?

— Калі ёй гэта будзе цікава, абавязкова пойдзе.

— Кажаш, ты аматар адпачынку на прыродзе. Якога?

— Менавіта я займаюся падводнай рыбалкай. Ёсць сябры, з якімі мы ездзім на азёры, былі ля Бароўкі, прынамсі, на Бобрыцы, на возеры Доўгім, выязджалі на Ушаччыну.

— У цябе шмат сяброў?

— Шмат іх не бывае, але ёсць надзейныя.

— А якія каштоўнасці ты вызнаеш?

— На першым месцы павінна быць сям’я, і толькі пасля гэтага — кар’ера.

На здымку: Ягор Калінін.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>