Выпівалі ў грамадскім месцы

Ciggybeermain З 28 жніўня па пятага верасня праводзіўся комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэ­джанні правапарушэнняў непаўналетніх, звязаных з ужываннем алкаголю, незаконным абаротам наркотыкаў. У час правядзення мерапрыемстваў была аргані­завана штодзённая, з 17 гадзін да 1.00, работа рэйдавых груп па выяўленні правапарушэнняў непаўналетніх. Вялася работа па выяўленні фактаў рэалізацыі падлеткамі алкагольнай і слабаалкагольнай прадукцыі. Правяраліся таксама асобы, якія знаходзяцца на ўліку, наконт ужывання алкаголю, наркатычных, псіхатропных рэчываў. Былі таксама правераны клубы, дыскатэкі, інтэрнаты і іншыя месцы знаходжання непаўналетніх. Асаблівая ўвага ўдзялялася выяўленню злачынстваў і правапарушэнняў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў, а таксама прадугледжаных антыалкагольным заканадаўствам. Ад імя Лепельскага РАУС былі падрыхтаваны хадайніцтвы ў аддзелы адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, РАНС, ва ўстанову аховы здароўя “Лепельская ЦРБ” аб выдзяленні прадстаўнікоў і аўта­транспарту для ўдзелу ў рэйдавых мерапрыемствах.

У час правядзення прафілактычных мерапрыемстваў былі выяўлены два адміністрацыйныя правапарушэнні сярод непаўналетніх, якія ўжывалі алкагольныя напоі ў грамадскім месцы. Двое чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне бацькоўскіх абавязкаў па выхаванні дзяцей. У двух выпадках бацькі панеслі адказнасць за невыкананне абавязкаў па суправаджэнні дзяцей ва ўзросце да шаснаццаці год пасля 23 гадзін.

Яўгенія СВІДЗІНСКАЯ,

 часова выконвае абавязкі

начальніка Інспекцыі

па справах непаўналетніх РАУС.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>