Виктор Макаревич стремится направить энергию солдат в правильное русло

makarevich2
Ідэалагічная работа ў вайсковай часці — паняцце ёмістае, ахоплівае ўсе сферы дзейнасці.

Давялося пазнаёміцца з намеснікам камандзіра па ідэалагічнай рабоце 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Віктарам Макарэвічам, які нядаўна быў прызначаны на гэтую пасаду.

Зампаліт, так па звычцы многія называюць намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце, адказвае за выхаванне, вайсковую дысцыпліну, маральна-псіхалагічны стан, грамадска-дзяржаўную падрыхтоўку асабістага складу і іншае. Гэта чалавек, які абавязаны ведаць «маральна-псіхалагічны стан» ваеннаслужачых.

— Віктар Віктаравіч, што можаце сказаць пра першыя ўражанні аб вайсковай часці?

— Апошняя мая пасада — намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Адтуль выходзяць афіцэры па шэрагу спецыяльнасцяў. Хочацца адзначыць, што многія выпускнікі былі накіраваны служыць у вайсковую часць 71327, якая дыслакуецца ў вёсцы Заслонава. Таму трапіў у адносна новы для мяне калектыў, дзе служаць і мае выхаванцы.

Шмат гадоў падпалкоўнік Віктар Макарэвіч разам са сваімі калегамі, выкладчыкамі факультэта, вучылі будучых вайскоўцаў быць адказнымі да асабістага саставу, тэхнікі, матэрыяльных каштоўнасцяў. Маючы вялікі вайсковы вопыт, педагогі-афіцэры падрыхтоўвалі курсантаў да дарослага жыцця. Не аднойчы чула, што ў гэтым універсітэце наймацнейшая тэхнічная тэарэтычная і практычная падрыхтоўка.

Акрамя гэтага, як вопытны ідэалагічны работнік, Віктар Віктаравіч загадзя пазнаёміўся з камандзірам брыгады, каб хутчэй увайсці ў курс спраў. Свайго папярэдніка падпалкоўніка Андрэя Фашчанку ведаў даўно, бо даводзілася з афіцэрамі-ідэолагамі сустракацца на розных зборах і мерапрыемствах. Усе гэтыя фактары дапамаглі хутка “ўліцца” ў калектыў.

— Увогуле пра калег хачу сказаць толькі добрыя словы. Важна не апусціць тую высокую планку, якая ўжо дасягнута ў вайсковай часці, будзем і далей павышаць узровень практычных і тэарэтычных ведаў нашых вайскоўцаў.

Віктар Віктаравіч родам з вёскі Замасточча Докшыцкага раёна ў інтэлігентнай сям’і. Маці спачатку працавала настаўнікам пачатковых класаў, з часам стала дырэктарам школы, а бацька рупіўся інжынерам у лясной гаспадарцы.

У 17-гадовым узросце кожны малады чалавек стаіць перад важным выбарам. Улічваючы неблагія вынікі ў спорце, мой суразмоўца ўдзельнічаў у раённых і абласных спаборніцтвах. Планаваў паступаць у Віцебскі педагагічны ўніверсітэт на факультэт фізічнай культуры і спорту. Аднак калі прыехаў у ваенны камісарыят афармляць прыпісное пасведчанне, ваенкам спытаў пра планы  і прапанаваў працягнуць навучанне ў ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

— Як і любому хлопцу, у дзяцінстве мне падабалася ваенная форма, асабліва калі бачыў курсантаў у кіцелі. Іх жыццё ўяўлялася непаўторнай рамантыкай.

Паспяхова здаўшы экзамены, паступіў на агульнавайсковы факультэт на спецыяльнасць “Маральна-псіхалагічнае забеспячэнне вайсковай дзейнасці”, грамадзянская мая спецыяльнасць — “Сацыяльна педагог, педагог-псіхолаг”.

Выйшаў з установы адукацыі ў званні старшыны, там жа было прысвоена першае афіцэрскае званне “лейтэнант”. Пасля вучобы праходзіў службу ў 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, 86-й брыгадзе сувязі. Потым зноў была вучоба, на гэты раз на факультэце кіруючага складу ў ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Па заканчэнні пяць гадоў быў намеснікам камандзіра па ідэалагічнай рабоце 86-й брыгады сувязі, намеснікам начальніка па ідэалагічнай рабоце ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У гэты ж перыяд скончыў акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З упэўненасцю можна адзначыць, што Віктар Віктаравіч любіць працу з людзьмі, ведае патрэбы асабістага складу, можа адказаць на любое пытанне вайскоўцаў. Ён лічыць, што афіцэры і прапаршчыкі павінны заўсёды шукаць падыход да сваіх падначаленых і накіроўваць іх энергію ў правільнае рэчышча. Толькі пры такім раскладзе будуць добрыя вынікі ў выхаванні маладых салдатаў.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>