В Заслоново возложили венки к мемориальному знаку

951b9b5d-91ec-4d25-a2b7-a9660148c289 704b2dc3-bdf0-48f3-9d89-3546bab9ce53 2bd78b1a-b9aa-457c-b1ea-a42cc05895edУрачыстасці ў Заслонаве пачаліся а дзявятай гадзіне. Па традыцыі ў іх прынялі ўдзел ветэраны вайны ў Афганістане, вучня мясцовай школы, разведвальны батальён 19-ай асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.
Мерапрыемства праходзіла стрымана, урачыста, па-ваеннаму строга. Ускладанне гірлянды, вянка, кароткія прамовы. Асабліва запомніліся словы старшыні мясцовай арганізацыі саюза афіцэраў Віталя Франчука:
— Няхай ніколі больш не будзе вайны! Няхай неба над намі будзе мірным! Усім дабра, шчасця, радасці!
Рэдка хто з сучасных маладых людзей, школьнікаў памятае, што менавіта ў гэты дзень, толькі 32 гады таму, 15 лютага 1989 года, скончылася дзевяцігадовая эпапея, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай “дзеянні абмежаванага кантынента савецкіх войскаў у Дэмакратычнай рэспубліцы Афганіастан”. Яе кошт – больш за 14 тысяч загінулых савецкіх салдатаў і афіцэраў, з якіх ураджэнцаў Беларусі больш за 700 чалавек. З Лепельскай зямлі загінулі сямёра.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>