Улицы Лепеля залиты светом, прохожие спешат по своим делам, деревья сияют молодой листвой

img_8335Майскі сонечны дзень. Вуліцы горада залітыя святлом, прахожыя спяшаюцца па сваіх справах, дрэвы ззяюць маладой лістотай. Рабочыя з КУВП “Бароўка” займаюцца важнай справай, наносяць разметку на вуліцы. За зіму фарба сцерлася, моцна пашкодзілі яе снег і маразы, змывала дажджамі. Аднак жыццё працягваецца, і вуліцы павінны мець прывабны выгляд. Асабліва напярэдадні свята Вялікай Перамогі.
А ў камунальнікаў у наяўнасці ўсе неабходныя матэрыялы і абсталяванне: трафарэт для нанясення разметкі, спецыяльная фарба, распырсквальнік са шлангамі, кампрэсар, абдзімальнік і для перавозкі ўсяго — мотаблок. Пад’ехалі, зрабілі справу — і на новы аб’ект. Працы яшчэ шмат, бо пасля цэнтральных вуліц абавязкова трэба будзе навесці такую ж прыгажосць на ўсіх астатніх.
Тэкст і фота
В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>