Улиц с такими названиями ни в наличии, ни на карте Лепеля пока что нет

img_1297

Прачытаўшы назвы, уважлівы чытач пастараецца напружыць памяць, але марна: вуліц з такімі назвамі ні ў наяўнасці, ні на карце Лепеля пакуль што няма. Аднак яны ёсць у генеральным плане забудовы горада і размяшчаюцца, як можна зразумець з назваў, на месцы былога аўтадрома аўташколы ДТСААФ, за аўтазаправачнай станцыяй прадпрыемства “Белнафтахім”. Некалькі гадоў таму было прынята рашэнне аўтадром і прылеглыя тэрыторыі ўключыць у тэрыторыю горада, адвесці іх пад індывідуальную забудову. Для навучання ваджэнню аўтамабіляў зроблены некалькі вучэбных месцаў у двары аўташколы. Вадзіць грузавікі вучацца на былым аэрадроме, там прасторна, вялікія машыны без праблем разварочваюцца, вадзіцелі вучацца манеўраваць. Ля былога аўтадрома праводзіліся спаборніцтвы па джып-трыяле. Аднак ужо другі год запар месцам для экстрэмальных гонак становіцца танкавы палігон у Заслонаве.
У другой палове мінулага года пачаліся работы па распланаванні будучых вуліц, выдзяленні асобных участкаў для забудовы. У землеўпарадкавальнай службе райвыканкама паведамілі, што на сёння ў генеральным плане размеркаваны 28 участкаў сярэдняй плошчай па 0,1 гектара.
— У адной з мінулых публікацый мы звярталі ўвагу чытачоў на выпадкі, калі з-за недастатковай плошчы зямельных участкаў уладальнікі мелі праблемы з забудовай. З-за недастатковых пажарных разрываў паміж плануемымі будынкамі ўлады не давалі дазволы, — кажу намесніку начальніка землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Людміле Крыўко.
— Паводле закона, у горадзе могуць выдзяляцца ўчасткі плошчай ад 0,05 да 0,15 га. Для скарачэння пажарных разрываў можна праектаваць і ўзводзіць будынкі з негаручых матэрыялаў: цэглы, сілікатных блокаў і інш. Перад тым як пачынаць справу, браць участак, варта звярнуцца да спецыялістаў, у праектнае бюро, дзе маглі б зрабіць прыблізныя разлікі, дзе і якія пабудовы можна ставіць, як іх размясціць аптымальна, каб не было цесна.
— Колькім ужо выдзелена ўчасткаў?
— Участак можа быць выдзелены толькі ў выпадку, калі да яго падведзены асноўныя камунікацыі: дарога, электраэнергія, водаправод, каналізацыя. На сёння там толькі пракладзена каналізацыя. Бліжэйшым часам запланавана падвядзенне дарогі і электрычных ліній. Толькі пасля гэтага можна будзе гаварыць пра выдзяленне ўчасткаў. Зыходзячы з ранейшага вопыту, гэта адбудзецца не раней за вясну.
— Калі завяршыцца падвядзенне інфраструктуры, якім чынам грамадзянін можа падаць заяўку на ўчастак для будаўніцтва?
— Шляхам падачы заявы ў райвыканкам.
— Якая працэдура?
— Грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, участкі прадастаўляюцца бясплатна. Аднак давядзецца заплаціць за паслугі па адвядзенні ў інстытут “Віцебскгіпразем”, гэта каля 350 рублёў, і за рэгістрацыю правоў у Лепельскім філіяле РУП “Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры” (былое БТІ) — яшчэ каля 50 рублёў. Такім чынам, яны могуць набыць зямлю ў пажыццёвае спадчыннае ўладанне.
Крыху іншая працэдура ў тым выпадку, калі грамадзянін не мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Тады ўчастак яму можа быць прадастаўлены ў прыватную ўласнасць або ў арэнду. Цана зямлі вагаецца ад кадастравага кошту. Напрыклад, у раёне за АЗС зямля ацэньваецца ў 2,5-3 долары за квадратны метр. Пры продажы налічваюцца павышаючыя каэфіцыенты за інжынерныя камунікацыі: дарогі, водаправод, каналізацыю, газ і г.д. У апісваемым выпадку суміраваны каэфіцыент, хутчэй за ўсё, будзе 1,5. Такім чынам, за ўчастак у дзесяць сотак давядзецца заплаціць ад 4,5 тысячы долараў у эквіваленце.
Стаўка арэнднай платы залежыць таксама ад кадастравага кошту.
Пры гэтым у абодвух выпадках таксама трэба будзе аплаціць усе паслугі па адвядзенні ўчасткаў і іх рэгістрацыі.
Васіль МАТЫРКА.
На здымку: на месцы былога аўтадрома вядуцца работы па будаўніцтве будучых вуліц Аўтадромнай і Магістральнай.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>