У него был изъят «ствол» калибра 7,62 мм

obninsk_ruzhqeЛепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету дзейнічае ў імя таго, каб не бяднела флора і фаўна нашага роднага краю, не знікала вялікая відавая разнастайнасць багатай прыроднай скарбніцы Лепельшчыны. Асабліва заклапочаны супрацоўнікі дзяржаўнай установы захаваннем правілаў палявання на дзікіх звяроў і птушак, недапушчэннем выпадкаў браканьерства. Аб гэтым гутарым з дзяржінспектарам Іванам Карагам.
— Паляванне без адпаведнага дазволу або ў забароненых месцах і ў забаронены час, забароненымі прыладамі і спосабамі караецца штрафам ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй ружжаў, іншых прылад палявання і прадметаў, або без канфіскацыі, і пазбаўлення спецыяльнага права на паляванне, — адзначыў Іван Віктаравіч.
— Ці затрымліваліся сёлета такія браканьеры?
— У студзені жыхар горада Мінска Пятроў незаконна паляваў без дазваляльных дакументаў і ў забароненым месцы. Прытым выкарыстоўваў незарэгістраваную наразную зброю саматужнага вырабу. У яго быў канфіскаваны “ствол” калібра 7,62 мм. Браканьер аштрафаваны на 22 базавыя велічыні.
Зімой быў затрыманы і яшчэ адзін паляўнічы Сідараў, які для здабычы жывёл выкарыстоўваў забароненыя прылады палявання. За гэты крайне дрэнны ўчынак у праварушальніка былі адабраны паляўнічае ружжо і патроны. На яго накладзены штраф у памеры 20 базавых велічынь.
У жніўні супрацоўнікі інспекцыі ў час аднаго з рэйдаў напаткалі паляўнічага Іванова, які знаходзіўся на паляванні без дазваляльных дакументаў. У браканьера канфіскаваны паляўнічае ружжо і патроны. Ён аштрафаваны на 20 базавых велічынь.
— Калі браканьер можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці?
— У выпадку, калі сума ўрону навакольнаму прыроднаму асяроддзю складае 100 і болей базавых велічынь, правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці па частцы першай артыкула 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Сёлета такое цяжкое злачынства супрацоўнікамі інспекцыі на тэрыторыі нашага раёна пакуль што не было выяўлена.
— Па якім нумары тэлефона можна паведаміць аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства?
— У нас кругласутачна працуе тэлефон гарачай лініі — 4-36-85. Любое тэлефанаванне на гэты нумар будзе мець адпаведнае рэагаванне.
Гутарыў Мікалай ГАРБАЧОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>