У Матырынскай сельскай бібліятэцы Лепельскага раёна працуе ўжо як бібліятэка-клуб

З першага чэрвеня бягучага года Матырынская сельская бібліятэка працуе ўжо як бібліятэка-клуб. Цяпер установа культуры не толькі знаёміць вяскоўцаў з найбольш цікавымі творамі мастацкай літаратуры, перыёдыкай, але і ладзіць займальныя гульнёвыя праграмы, у тым ліку ў вячэрні час па пятніцах і суботах праводзіць моладзевыя дыскатэкі.

А ў ноч з 6 на 7 ліпеня ў Матырыне віравала, радавала ўсіх традыцыйнае народнае свята Івана Купалы. На яго сабраліся як дарослыя, так і мясцовыя школьнікі, а таксама шматлікія госці з іншых гарадоў нашай краіны, якія прыехалі на летні адпачынак да сваіх дзядуляў і бабуль. Усе весяліліся, ніхто не сумаваў. Гарэла і ачышчальнае купальскае вогнішча, цераз якое скакалі госці свята.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>