Творческая лаборатория для библиотекарей на Лепельщине

gorskaya-bibliotekaУ Горскай сельскай бібліятэцы для сельскіх бібліятэкараў праведзены заняткі ў творчай лабараторыі. Бібліятэкар Алена Пятроўна Гурко пазнаёміла  калег з дзейнасцю сваёй бібліятэкі, а потым запрасіла ўсіх на восеньскія пасядзелкі.

— Беларускія вячоркі… З глыбокай даўніны прыйшоў да нас гэты народны звычай. Заўсёды беларускі народ славіўся сваёй працавітасцю, весялосцю, сяброўствам. Пасля працы доўгімі зімовымі вечарамі людзі збіраліся ў сялянскай хаце на вячоркі, дзе яны не толькі займаліся любімымі справамі, але і весяліліся ад усёй душы. Як бы цяжка ні было ў тыя далёкія часы, заставалася любоў да народа, да песень, танцаў, гульняў, жартаў.  Вось таму мы сёння і запрасілі вас на нашы вячоркі, каб павучыцца ў нашых продкаў працаваць, весяліцца, танцаваць, у гульні розныя гуляць, — з такіх слоў пачалося свята.

Сустракалі гасцей  гаспадары сялянскай хаткі, у якую часова была ператворана бібліятэка. У афармленні інтэр’ера хаткі былі выкарыстаны розныя прадметы сялянскага быту, вышытыя сваімі рукамі ручнікі, посцілкі, даматканыя палавікі. У кожнай  вясковай хаце раней стаяла скрыня, у якой захоўвалася рознае  адзенне. У  нашых гаспадароў таксама аказалася скрыня, але  незвычайная, з сюрпрызам: знайшліся тут і беларускія загадкі, і  прыказкі, і нават старажытная легенда аб родным Горскім краі. Госці адгадвалі  загадкі, танцавалі  беларускую польку, гулялі ў  розныя гульні. У выкананні Ірыны Бусавай і Віталя Конева гучалі беларускія песні. Свята таксама ўпрыгожылі вясёлы дамавёнак  Кузя, які жыве ў бібліятэцы; выстава таленавітых майстрых “Рукі майстрых твораць цуды” і сапраўдных гаспадынь вёскі Горкі “Восеньскія фантазіі”.

Усё гэта зрабіла мерапрыемства змястоўным, цікавым, прыгожым, і  прайшло яно на адным дыханні, у цёплай і сяброўскай абстаноўцы.  Калегі засталіся вельмі ўдзячнымі  арганізатарам  свята.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>