Три поколения водителей

img_8912Аляксандр Ягораў, Юрый Машара і Вадзім Мацкевіч (на здымку злева направа) – кіроўцы аўтатранспартнай базы Лепельскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства. Мужчыны ўвасабляюць 3 пакаленні прадстаўнікоў гэтай прафесіі.
Юрый Уладзіміравіч – са старэйшага пакалення, пачаў працаваць з тэхнікай яшчэ ў 1984 годзе, калі стаў механізатарам калгаса.
– На аўтатранспартнай базе колішняга райспажыўтаварыства я пачаў працаваць кіроўцам у 1987 годзе. Так да гэтага часу тут і шчырую, – кажа Юрый Машара.
Аляксандр Вітальевіч прадстаўляе сярэдняе пакаленне, свой стаж адлічвае з 1990-х гадоў, калі атрымаў першае пасведчанне кіроўцы. Змяніўшы некалькі месцаў працы, ён стала ўладкаваўся на аўтабазу Лепельскага філіяла аблспажыўтаварыства.
Вадзім Пятровіч – самы малады кіроўца з прадстаўленых на фотаздымку, пасведчанне атрымаў толькі ў 2012 годзе, з гэтага часу таксама на аўтабазе і працуе.
З кіроўцамі Лепельскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства, іх працай знаёмыя многія жыхары раёна. Менавіта ад іх у многім залежыць бесперабойнае забеспячэнне гандлёвых кропак неабходнымі таварамі. А ўжо пра вяскоўцаў і казаць няма чаго – большасць невялікіх населеных пунктаў забяспечваюцца таварамі першай неабходнасці менавіта праз аўтакрамы. Кожны дзень, вядома, акрамя выхадных, Аляксандр, Юрый і Вадзім развозяць хлеб, мучныя і мясныя вырабы, крупы – усё, што трэба вяскоўцам.

Аляксандр заўважае:
– З пачатку 2000-х, пасля таго, як істотна скарацілася пагалоўе прыватных кароў, мы забяспечваем вёскі малаком і малочнымі прадуктамі, а зараз амаль у кожнай вёсцы ёсць чалавек, які набывае моркву, цыбулю і бульбу. Для мяне гэта спачатку было непрывычным, а цяпер – звычайная справа.
– Магчыма, вам даводзілася выконваць і нестандартныя заказы?
– Мы прывозім пакупнікам амаль усё, што можна змясціць у аўтакраме і што можна размясціць разам з прадуктамі, – адказвае Вадзім. – Так, мне не аднойчы даводзілася прыво­зіць будаўнічыя матэрыялы: рубероід, цэмент, цвікі і іншае. А для дастаўкі больш габарытных грузаў аўтабаза мае аўтамабілі з больш вялікімі кузавамі.
– Куды вы накіруецеся сёння? – пытаюся ў Юрыя Уладзі­міравіча.
– Мой маршрут сёння пачынаецца з пасёлка былога цагельнага завода, затым паеду ў вёсцы Чарніцы, Барсукі, Валова Гара і далей. Ужо амаль загрузіўся. Адпраўлюся ў бліжэйшы час.
Усе 3-е кіроўцаў – на доб­рым рахунку ў кіраўніцтва прадпрыемства. Дарэчы, на аўтабазе паступова вядзецца абнаўленне аўтапарку, лю­дзі працуюць на новых аўтамабілях ГАЗ. Акрамя іншага, тэхніка вызначаецца лепшай праходнасцю. Гэта асабліва важна на вясковых дарогах зімой, калі ўзнікае завея, а таксама вясной і восенню, калі глебу размываюць дажджы.
– Аляксандр Ягораў, Юрый Машара і Вадзім Мацкевіч – адны з лепшых кіроўцаў і ўвогуле – работнікаў, – адзначае начальнік аўтабазы Лепельскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства Анатоль Шыла. – Шчыра віншую іх, а таксама ўсіх кіроўцаў раёна з прафесійным святам. Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, выдатнага настрою, поспехаў у працы, а ўсё астатняе – прывязём!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>