Тэхагляд трактароў і сельгасмашын

Трактары, прычэпы, іншая тэхніка сельгасарганізацый павінна прайсці тэхагляд з першага па 15 красавіка. Іншыя арганізацыі і прадпрыемствы – да першага чэрвеня. Самаходныя корманарыхтоўчыя машыны павінны быць прадстаўлены з другога па 15 мая, а зернеўборачныя камбайны – з першага па 15 ліпеня. Графікі праходжання тэхагляду накіраваны ў сельгасарганізацыі, на прадпрыемствы, у сельсаветы.
Прыватныя ўладальнікі таксама могуць прадставіць сваю тэхніку для праходжання тэхагляду разам з тэхнікай бліжэйшага прадпрыемства на іх машынным двары. Для гэтага ім трэба мець пры сабе дакументы на яе, пасведчанне трактарыста-машыніста, страхавое пасведчанне, медыцынскую даведку, а таксама квітанцыі аб аплаце. Тэахгляд трактара, самаходнай машыны каштуе 0,2 базавай велічыні, прычэпа, паўпрычэпа – 0,1 базавай велічыні. Заўважу, што азначаная тэхніка не абкладаецца дзяржаўнай пошлінай за допуск да ўдзелу ў дарожным руху.
Станіслаў КАЖАН,
начальнік інспекцыі дзяржтэхнагляду.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>