Те подбили бабки и за голову схватились — не хватало почти четыре с половиной тысячи рубликов

dsc_7340_13На якія толькі хітрыкі не адважваюцца людзі, каб нейкім чынам палепшыць сваё матэрыяльнае становішча. І часцяком карыслівыя жаданні супярэчаць нормам маралі  і, галоўнае, Закону. Аб адным з такіх крымінальных эпізодаў распавяла старшы памочнік пракурора раёна Юлія Лабуць.

…На віхлястую злачынную сцежку ступіла даволі маладая асоба — дзевятнаццацігадовая Марына Дыбкіна (прозвішча зменена). Мусіць, не дужа задумвалася дзяўчына пра магчымыя наступствы за крымінальны след у сваёй біяграфіі. А калі і задумвалася, то спадзявалася на ўдачу. Удача тая спачатку, здаецца, хціва ўсміхнулася. Не будзем далей развіваць думку. Гэта вобраз. Звышнатуральнага і тагасветнага нічога не здарылася. Усё было рэальна.
Марына ўладкавалася ў адну з лепельскіх арганізацый. Суб’ект гаспадарання меў структурныя падраздзяленні ў шэрагу вёсак. У такое падраздзяленне і накіравалі маладога спецыяліста.
— Мела яна сярэднюю спецыяльную адукацыю, былі ўсе шанцы стаць добрасумленным работнікам, — заўважыла ў размове Юлія Лабуць. — На жаль, не скарысталася выдатнай магчымасцю праявіць свае здольнасці ў рамках прававога поля. І ў біяграфію сваімі далейшымі дзеяннямі ўнесла крымінальныя радкі.
Карацей кажучы, запляміла свой далейшы шлях. Аднак не будзем жвава забягаць наперад, апярэджваць падзеі. Усё ішло сваёй чаргой. У пачатку сёлетняга года адбылася ў структурным падраздзяленні рэвізія. Не ставала 1370 рублёў. Дазволілі пагасіць нястачу.
— Што рабіць? — разважала Марына. — Дзе грошы ўзяць? Ат, было не было… Хто не рызыкуе, не п’е шампанскае…
У адпаведных дакументах зрабіла запіс, што грошы ўнесены. Вось тут ужо пра нейкія міфічныя купюры можна гаварыць. Запіс быў, грошай у касу не паступіла. Яна ведала, што яе правяраць не будуць, паколькі ліміт у касе перавышаны не будзе, і грошы ў арганізацыю здаваць не патрабуецца.
Першы крок зроблены. Пакуль шыта-крыта. Пачала Марына бессаромна браць тавары без аплаты. Паразважала і папоўніла свой бюджэт не заробленымі грашыма. Якім чынам? Ізноў міфічны палёт фантазіі. Нібыта быў нейкі ўклад і па ім зрабіла выплату. У кішэню паклала амаль паўтары тысячы рублікаў. Апетыт, кажуць, прыходзіць пад час яды. Так і ў нашым выпадку. Марынінай злачыннай схільнасці не было, здаецца, межаў. Свая рука — уладыка. Зрабіла неабгрунтаваную выплату па страхавой кампенсацыі Белдзяржстраху.
— Лёгкія грошы кружылі галаву, — распавядала мая суразмоўца. — Купюры пасыпаліся ў кішэню маладога спецыяліста. “Лістапад” працягваўся аж да прыезду рэвізораў. Тыя падбілі бабкі і за галаву схапіліся — не ставала амаль чатыры з паловай тысячы рублікаў. Казённых рублікаў! Лёгкі хлеб толькі хіба ў казках ды міфах бывае. За “лёгкасць” адказнасць наступае.
На судзе Марына Дыбкіна раскаялася. Напэўна, адумалася. Ды пазнавата. На мулкай лаве ніхто не пачувае сябе камфортна. Жыццё спаганіць проста, а вось адмыцца пасля цяжка. Ох, як цяжка!
Суд прызнаў Марыну Дыбкіну вінаватай у крадзяжы шляхам злоўжывання сваімі службовымі паўнамоцтвамі і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады і аштрафаваў на пяцьдзясят базавых велічынь. Яна пазбаўлена права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на два гады. Апрача таго, асуджаная павінна вярнуць сваёй арганізацыі нанесены ўрон у суме амаль чатыры з паловай тысячы рублёй і заплаціць дзяржаўную пошліну ў памеры 218 рублёў.
З улікам усіх абставін справы суд палічыў мэтазгодным зрабіць М.Дыбкінай адтэрміноўку выканання асноўнага пакарання. Яна абавязана не мяняць месца жыхарства, не выязджаць за межы адміністрацыйнай адзінкі на тэрмін больш за месяц, перыядычна з’яўляцца на рэгістрацыю ў міліцыю і выконваць у вольны ад працы час грамадска карысныя работы на працягу шасцідзесяці гадзін.
Dura lex, sed lex . Закон суровы, але гэта закон. Парушыў — адказвай напоўніцу.

Уладзімір ШАЎЧЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>