Соревнования по летнему многоборью “Здоровье”
Каманда вучняў Старалепельскай школы ўдзельнічала ў спаборніцтвах па летнім мнагабор’і “Здароўе”. У выніку ў раёне занялі першае агульнакаманднае і тры першыя месцы ў індывідуальным заліку. Вызначыліся шасцікласнікі Вераніка Пыхціна, Арцём Лістападаў. Дзевяцікласніца Марыя Судак перамагла на абласных спаборніцтвах і ў складзе абласной зборнай паехала на рэспубліканскія.