Снова о начислении пенсий

1441137933_gomeltut-by_get_img_20Наша газета ўжо неаднаразова распавядала пра парадак і нюансы налічэння працоўных пенсій. Тым не менш у чытачоў застаюцца пытанні, прынамсі, просяць удакладніць парадак падліку страхавога стажу. Таму ў гутарцы з намеснікам начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марынай Іназемцавай мы зноў вяртаемся да гэтых нюансаў.

— Марына Аляксандраўна, як вядома, страхавы стаж, неабходны для налічэння працоўнай пенсіі, на сённяшні дзень раўняецца шаснаццаці гадам. Чытачы пытаюцца, ці праўда, што пры падліку гэтага стажу, па новым заканадаўстве, бярэцца перыяд, пачынаючы з 1 ліпеня 1998 г.?
— Гэта не так. Відаць, некаторыя чытачы недакладна зразумелі трактоўку заканадаўства.
Пры падліку пад увагу бярэцца ўвесь перыяд жыцця чалавека, пад час якога ён працаваў і рабіў адлічэнні ў пенсійны фонд. Проста пры савецкай уладзе ўсе, хто працаваў у дзяржаўных структурах, у абавязковым парадку плацілі страхавыя адлічэнні. А вось у дзевяностыя, калі паявіліся розныя прыватныя прадпрыемствы, фірмы і г.д, некаторыя ў папаўненні пенсійнага фонду ўдзелу не бралі. Атрымалася неразбярыха. Таму і спатрэбілася ўвесці правіла, што пасля 1 ліпеня 1998 г. перыяд працы трэба пацвярджаць даведкамі аб зарплаце з уплатай страхавых унёскаў.
— Адкуль жа ўзнік яшчэ адзін момант, звязаны ўжо з 2003 годам?
— Патлумачу: даведкамі пацвярджаюць перыяд працы з 1 ліпеня 1998 г. да 1 студзеня 2003 г. За пазнейшы ж перыяд пацвярджаць нічога не трэба ўвогуле. Падлік правядуць без удзелу пенсіянера, па заяўленчым прынцыпе.
— Ітак, мы высветлілі, што страхавы стаж налічваецца за ўвесь перыяд працы чалавека. Ёсць выключэнні?
— У гэты перыяд не ўваходзяць вучоба ў навучальных установах на стацыянарнай форме навучання, служба ў арміі, знаходжанне ў адпачынку па доглядзе дзіцяці, а таксама любая праца без афармлення.
— А ці ёсць выключэнні для асобных катэгорый насельніцтва?
— Як вядома, павелічэнне страхавога стажу адбылося нядаўна. На сёння гэта 16 гадоў, але штогод, пачынаючы з 1 студзеня 2017 года гэтая лічба будзе павялічвацца на 6 месяцаў, пакуль не дасягне 20 гадоў. Аднак ёсць катэгорыі, якіх павелічэнне страхавога стажу не закранула. Гэта пенсіянеры па інваліднасці і па страце кармільца, бацькі дзяцей-інвалідаў, мнагадзетныя маці, якія нарадзілі пяць і болей дзяцей.
— А калі, скажам, чалавек працуе на палову стаўкі… Якім чынам у яго падлічваецца страхавы стаж?
— На падлік уплывае не занятасць, а фактычны заробак працаўніка. Калі чалавек працуе хоць бы сабе і на стаўку, але мае заробак меншы, чым мінімальная заработная плата ў краіне, то стаж вылічваецца з прымяненнем паправачнага каэфіцыента. Зараз пра тое, як працуе гэты каэфіцыент. Вось, напрыклад, цяпер “мінімалка” складае 265 рублёў. Памножым на 12 месяцаў. Атрымалася сума 3180 рублёў. Адлічэнні з гэтай сумы ў страхавы фонд дазваляюць залічыць работніку год страхавога стажу. Калі ж ён атрымаў меней, скажам, палову гэтай сумы, то і стажу страхавога яму запішуць 6 месяцаў.
— Што, калі ў работніка не набіраецца неабходная колькасць страхавога стажу?
— Давядзецца дапрацоўваць, інакш можна разлічваць хіба што на сацыяльную пенсію, і то пры дасягненні мужчынамі шасцідзесяці пяці гадоў, а жанчынамі — шасцідзесяці.
— Добра, страхавога стажу хапае. Як далей разлічваецца велічыня пенсіі?
— Бярэцца пад увагу індывідуальны каэфіцыент заробку і агульны стаж работы. Пры вызначэнні індывідуальнага каэфіцыента зарплата работніка параўноўваецца з сярэднім заробкам працоўных па краіне.
— Які перыяд работы бярэцца для вызначэння індывідуальнага каэфіцыента?
— Па новых правілах, прынятых у 2014 годзе, бярэцца перыяд за апошнія дваццаць тры гады працы запар. Калі ж запар не хапае, улічваюцца ранейшыя гады. А калі не хапае ўвогуле дваццаці трох, падлік вядзецца на аснове фактычна адпрацаваных гадоў. Вядома ж, велічыня пенсіі наўпрост залежыць і ад агульнага стажу работніка — чым ён большы, тым лепей.
Гутарыў
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>