Сказочные дни из жизни гимназистов

img_0359«Як прайшлі вашы школьныя канікулы?» – з такім пытаннем можна звярнуцца да маленькіх навучэнцаў гімназіі, і яны з упэўненасцю адкажуць: «Хутка, але весела і цікава!». І гэта не дзіўна: у першыя дні лістапада жыццё дзетак было напоўнена яркімі падзеямі ў школьным спартыўна-аздараўленчым лагеры «Чэмпіён».

img_0369Адклаўшы на тыдзень падручнікі, навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія імя і. М. Ерашова г. Лепеля» акунуліся ў свет творчасці, адпачынку і забаў.
Маленькіх «чэмпіёнаў» наведвала ўжо неаднойчы і памылкова лічыла, што ведаю пра лагерныя будні шмат. Аднак я прыемна здзі­вілася: пра жыццё актыўных дзяўчынак і хлопчыкаў у перыяд канікулаў можна расказваць бясконца. Як кажуць, кожны дзень – новая гісторыя. У гэтыя восеньскія канікулы ў гімназістаў усё было менавіта так. Кожны дзень быў прысвечаны адпаведнай тэме, напоўнены новымі і незвычайнымі фарбамі дзяцінства.
Лагерная змена, якая працавала з 31 кастрычніка па 6 лістапада бягучага года, аб’яднала 37 гімназістаў 1 і 2 класаў. Пуцёўкі ў першую чаргу атрымалі дзеткі са шматдзетных, прыёмных і няпоўных, а таксама са складаных сем’яў. Як і раней, знаходжанне дзяцей у лагеры было забяспечана за сродкі Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
Кожны дзень у лагеры былі падрыхтаваны асобная культурна-масавая і спартыўная праграма. Мой візіт да чэмпіёнаў супаў з правя­дзеннем «Дня казкі». Казачная віктарына «Опушка», конкурс малюнкаў «Герой казак», спартыўная гульня на прызы Дзеда Мароза, а таксама інсцэніраванне казкі – вось такія цікавыя і вясёлыя мерапрыемствы адбываліся ў гэты дзень.
Для таго, каб дзіцячыя гульні праходзілі ярка і запамінальна, вельмі пастараліся выхавальнікі. У гэтую лагерную змену адказнымі за атрыманне пазітыўных эмоцый сталі Таццяна Сільвановіч, Наталля Бародзіч, Ларыса Ляшчова і Сяргей Ткачэнка. Дзякуючы нязгаснаму крэатыву і творчаму падыходу педагогаў да справы будні гімназістаў у гэтыя пахмурныя лістападаўскія дні напоўніліся яркім святлом і радаснымі эмоцыямі.
У гэтыя канікулы маленькім чэмпіёнам асабліва пашанцавала, бо ў апошні дзень змены яны сталі ўдзельнікамі святочнага мерапрыемства раённага ўзроўню. Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі хлопчыкі і дзяўчынкі сталі сведкамі адкрыцця шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу па вуліцы Чуйкова. Пляцоўку ў стылі «варкаўт» гімназісты ацанілі самымі першымі.
* * *
img_0645Нельга не адзначыць выдатную працу кіраўнікоў спартыўна-аздараўленчага лагера «Чэмпіён». Графік працы, вольны час, якасць харчавання, бяспека – у планаванні і рэалізацыі кожнага з гэтых накірункаў арганізатары ўлічвалі інтарэсы дзяцей і іх бацькоў.
– Лагер пачынаў працу ў 7 гадзін 30 хвілін, а завяршаў – у 17.30. Графік быў скла­дзены з улікам працоўнага распарадку бацькоў. Для выхаванцаў было арганізавана 3-разовае харчаванне, спецыяльна распрацаванае для ўсіх лагераў раёна.
Бяспека жыцця і здароўя дзяцей – гэта пытанне стала першачарговым для ўсіх дарослых. Акрамя ўжо звык­лых правілаў бяспечнай жыццядзейнасці, у працы лагера былі ўлічаны таксама правілы прафілактыкі прастудных і вірусных інфекцый. Кожнае дзіця з раніцы праходзіла тэрмаметрыю, на працягу дня дзеці з розных атрадаў вытрымлівалі сацыяльную дыстанцыю, а таксама апрацоўвалі рукі антысептычнымі сродкамі, – адзначыла Жанна Труфіна, намеснік кіраўніка лагера.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>