Сертыфікацыя ў запаведніку

З 18 па 21 лістапада ў Бярэзінскім біясферным запаведніку праводзілася сертыфі­кацыя па сістэме FSC. Вядомая ва ўсім свеце міжнародная арганізацыя FSC (па-іншаму Лясны папячыцельскі савет) з’яўляецца незалежнай некамерцыйнай недзяржаўнай арганізацыяй. Яе задача — садзейнічаць павышэнню якасці кіравання лясамі на сертыфікаваных тэрыторыях да ўзроўню міжнародных стандартаў. Такі сертыфікат з’яўляецца знакам якасці прадукцыі ў 109 краінах.

Рэканструкцыя бытовак
У філіяле “Лепельскі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” ідзе рэканструкцыя бытавых памяшканняў. Пашыраны параметры будынка, заменена пакрыццё даху, устанаўліваюцца газавыя бойлеры для выпрацоўкі гарачай вады, набыта дваццаць металічных шафаў для верхняй вопраткі рабочых.

Восем тон малака
Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Салют-агра” займаецца зборам малака ад кароў у асабістых падсобных гаспадарках шэрага населеных пунктаў Стайскага сельсавета. У зоне яго абслугоў­вання ў студзені — верасні найбольшую колькасць малака (восем тон) прадала дзяржаве ад дзвюх кароў, якіх даглядае на ўласным падворку, жыхарка вёскі Поплаўкі Ніна Ісаковіч.

У дзясятцы лепшых у свеце
У горадзе Алматы (Казахстан) адбыўся чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы. У складзе зборнай каманды Беларусі на ім выступілі ўра­джэнцы Лепеля Яўген Жарнасек і Аляксандр Берсанаў, якіх выхаваў, падрыхтаваў трэнер Анатоль Суворын. Яўген Жарнасек змагаўся за перамогу ў суперцяжкай вагавой катэгорыі, стаў бронзавым прызёрам спаборніцтваў у рыўку, а ў агульным заліку заняў пяты радок у турнірнай табліцы. Аляксандр Берсанаў паказаў стабільныя вынікі ў штуршку і рыўку, якія дазволілі яму ўвайсці ў дзясятку лепшых цяжкаатлетаў свету ў вагавой катэгорыі да 94 кілаграмаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>