Сегодня Рождество по календарю католической конфессии. Поздравляем!!!

Дарагія жыхары Лепельшчыны!
Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня!
У дні дзівоснай хрысціянскай урачыстасці мы чакаем з’яўлення на небасхіле Каляднай зоркі, спадзяёмся, што разам з яе святлом у сэрцы ўвойдзе радасць духоўнага ачышчэння, а любоў да блізкага і стварэнне дабра стануць галоўным сэнсам жыцця ўсіх людзей.
Жадаем Вам Божай дапамогі ва ўсіх добрых справах і добрых пачынаннях, здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай апраменіць душу святлом праўды, веры, надзеі і любові, а сэрца напоўніцца моцаю, міласэрнасцю і добразычлівасцю.
Няхай светлае Божае Нараджэнне ўмацуе веру хрысціян, стане крыніцай духоўных сіл, радасці і стваральных спраў. Шчыра жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і згоды ў кожнай сям’і!
З Раством Хрыстовым!
З павагай, Міхаіл Кісялевіч,
старшыня Лепельскага раённага
выканаўчага камітэта.
Ігар Урбан,
старшыня Лепельскага раённага
Савета дэпутатаў90883c6f-eef9-47f3-83c2-eb017192163b

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>