Самые высокие показатели — у Татьяны Гоголевой

img_3687-700x466За 10 месяцаў бягучага года сельгасарганізацыямі раёна атрымана 22,6 тысячы тон малака. Сярэдні надой на карову склаў 3851 кілаграм. Натуральна, да канца каляндарнага года гэтыя паказчыкі ў адпаведнай ступені павялічацца.
Трэба звярнуць увагу, што жывёлагадоўля – гэта не толькі малако. Грашовая выручка атрымліваецца яшчэ і пры вытворчасці мяса. Усяго з пачатку года сельгасарганізацыямі было выраблена 11 тысяч тон мяса. Калі ўлічыць, што ў раёне пражываюць каля 33 тысяч чалавек, то атрымліваецца, што на кожнага жыхара прыходзіцца каля 300 кілаграмаў мяса.
Самы значны прырост атрыманы ў вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы – 10 працэнтаў. Гэта ў асноўным адкорм бычкоў і выбракоўка кароў, якія па тых ці іншых прычынах ужо не могуць даваць малако ў належных аб’ёмах і адпаведнай якасці. Другім радком ідзе прырост вытворчасці мяса птушкі – плюс 6,4 працэнта. Гэтым відам дзейнасці займаецца комплекс філіяла «Дражна» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт». Высокіх паказчыкаў дасягаюць майстры свінагадоўлі комлексаў «Дражна» і «Баброва». У сярэднім прывагі свіней тут дасягаюць 905 грамаў за суткі. Аднак ёсць і рэкардсмены. У Таццяны Гогалевай свінні штодня прыбаўляюць па кілаграму і больш.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>