Республиканская акция «Чистый лес» на Лепельщине

chistyj-lesТрадыцыйна да рэспубліканскай акцыі «Чысты лес» далучыліся слабадскія школьнікі разам з настаўнікамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі сумесна з работнікамі Слабадскога лясніцтва займаліся ўборкай смецця ў лесапаласе паміж вёскамі Слабада, Рудня, Гадзіўля. Перад пачаткам акцыі кожнаму яе ўдзельніку ляснічы Дзмітрый Каротчык уручыў невялікі памятны падарунак.
У суботні дзень да добрай і патрэбнай справы далучылася самая маленькая ўдзельніца акцыі – другакласніца Міраслава са сваім дзядулем Уладзімірам Васілеўскім, які працуе лесніком. Поруч з бацькамі Дзмітрыем і Святланай Каротчыкамі працавала старэйшая дачка, пяцікласніца Вікторыя. А больш за ўсё смецця разам з мамай Таццянай, таксама работніцай лясніцтва, сабраў вучань 4 класа Арцём Дзямко.
Валерый Тухта,
краязнаўца

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>