Районная газета в послевоенный период

У рэдакцыі захаваліся толькі тры падшыўкі «Калгаснай праўды» 40-х гадоў – за 1947–1949 гг. Газета выходзіла на 2-х старонках тыражом 1000 экзэмпляраў, два разы на тыдзень. У лютым 1954 года газета стала выдавацца на 4-х старонках. І адразу павялічыўся тыраж – 2,5 тысячы экзэмпляраў. А яшчэ праз пару месяцаў пачала выходзіць тройчы на тыдзень – у сераду, пятніцу і нядзелю. Пачалі з’яўляцца вершы мясцовых аўтараў. Першы з іх з’явіўся ў нумары за 9 красавіка таго ж года. Называўся ён «Лепель, мой любімы гарадок». Аўтар верша – механік райбыткамбіната Леў Ушакоў.

У лістападзе 1954 года рэдакцыя газеты «Калгасная праўда» і друкарня перабралася з вуліцы Карла Маркса на вуліцу Ленінскую. І першы нумар газеты ў новым памяшканні выйшаў якраз 21 лістапада – у дзень нараджэння самой газеты, якой тады споўнілася 24 гады.

Прадстаўнікі не аднаго пакалення журналістаў аддалі жыццё раёнцы. Сярод іх Іван Алексін, Клім Пацэйка, Давыд Зарэцкі, Васіль Хаванскі, Аляксей Вашкевіч, Мікалай Крывец, Ларыса Тухта. Шмат гадоў аддалі газеце Валянціна Самахвалава, Антаніна Гуртко, Валерый Дубко¸ Таццяна Яцкевіч, Уладзімір Шушкевіч. Усё працоўнае жыццё Кацярыны Качан, Ніны Машара, Галіны Быкавай, Галіны Рыжычэнка, Міхаіла Булычова было звязана з раёнкай.

У маі 1962 года раённая газета пачала выходзіць пад новым загалоўкам «Ленінскі сцяг». Гэта адбылося пасля рашэння аб’яднаць два раёны – Лепельскі і Ушацкі. Афіцыйна яна з’яўлялася газетай Віцебскага абкама КПБ, аблвыканкама пры Лепельскім тэрытарыяльным вытворчым калгасна-саўгасным упраўленні. Рэдактарам прызначылі Івана Дзмітрыевіча Алексіна, які нядаўна скончыў рэспубліканскую партыйную школу і дагэтуль працаваў намеснікам рэдактара ўшацкай раённай газеты.

У снежні 1962 года на старонках газеты з’явіўся першы выпуск «Вентылятара» – кутка сатыры і гумару, які праіснаваў у газеце каля 30 гадоў.

Газета пад загалоўкам «Ленінскі сцяг» праіснавала звыш 30 гадоў (1930–1962). Рэдагаваў яе да 1984 года I. Д. Алексін.

Пасля вайны рэдакцыя і друкарня знаходзіліся на вуліцы К. Маркса.

Восенню 1954 года яны перабраліся ў двухпавярховы будынак на вуліцы Ленінская, дзе і знаходзіцца рэдакцыя зараз.

Газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (у лістападзе 1980 года ў сувязі з 50-годдзем).

Па матэрыялах Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна падрыхтавала Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>