Пышнянскі сельсавет Лепельскага раёна ліквідуецца
На аснове рашэння Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад дзясятага кастрычніка бягучага года №292 “Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства некаторых раёнаў Віцебскай вобласці” Пышнянскі сельскі Савет дэпутатаў і Пышнянскі сельскі выканаўчы камітэт (УНП 300039717) ліквідуюцца.
Патрабаванні крэдытораў могуць быць заяўлены на працягу двух месяцаў з моманту апублікавання гэтага паведамлення па адрасе: 211177, Віцебская вобласць, Лепельскі раён, вёска Пышна, вул. Савецкая, 1а, тэл. 8 (02132) 2-59-32.
“Дом узорнага парадку”
У Слабадскім сельсавеце існуе традыцыя: пры правядзенні святаў вёсак і вуліц у буйных населеных пунктах вызначаюцца лепшыя вясковыя падворкі з прысваеннем ганаровага звання “Дом узорнага парадку” і прымацаваннем на фасад сядзібы адпаведнай шыльды. Напрыклад, у аграгарадку Слабада так адзначаны аднакватэрны жылы дом, гаспадыняй якога з’яўляецца Зінаіда Максімаўна Крыцкая, а таксама жылая пабудова сядзібнага тыпу, якая належыць Таццяне Васільеўне Карбоўскай.
99-гадовы жыхар
Шмат доўгажыхароў налічваецца ў Слабадскім сельсавеце. Адна з іх — Надзея Міхееўна Шамшур з вёскі Свядзіца, якой 27 верасня споўнілася 99 гадоў. Старажыл доўгі час працавала настаўніцай. Цяпер яна жыве ў сына ў Лепелі.
Набыта новая аўтамашына
ДКУБП “Лепельская ПМК-75” вядзе мадэрнізацыю вытворчасці, набывае новую сучасную тэхніку, якая павышае прадукцыйнасць працы, забяспечвае высокія вытворчыя вынікі ў будаўнічай дзейнасці. Сёлета была куплена новая 20-тонная аўтамашына-трал МАЗ, якая прызначана для перавозкі жалезабетонных і іншых будаўнічых канструкцый і матэрыялаў.