Прысвячэнне ў першакласнікі на Лепельшчыне

У нашай школе адбылося вялікае свята — прысвячэнне ў першакласнікі. Сёлета парог школы пераступілі 79 вучняў першага класа. З гэтай важнай падзеяй павіншавала дзетак завуч па вучэбнай рабоце Жанна Дзмітрыеўна Карпіцкая. На свяце прысутнічалі бацькі, настаўнікі і вучні пачатковых класаў.

Да вучняў першага класа на свята прыйшла разумная сава, па просьбе якой дзеці выконвалі разнастайныя заданні. Яны малявалі, расказвалі пра сябе, чыталі вершы, адгадвалі загадкі і ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах. Першакласнікі парадавалі ўсіх гасцей вясёлымі танцамі, песнямі і жартамі.
Бацькі выказалі першакласнікам шчырыя пажаданні, далі клятву дапамагаць у вучобе заўсёды, каб школа магла ганарыцца дзецьмі.
Ужо прайшоў час, як дзеці знаёмяцца са школьным жыццём. Зараз яны становяцца паўнапраўнымі членамі школьнай сям’і. Вучні ўрачыста далі клятву і атрымалі ганаровае званне — “Першакласнік”. Дзецям уручаны пасведчанні першакласнікаў.
Наперадзе— светлы шлях, напоўнены яркімі падзеямі і незабыўнымі ўражаннямі. У добры шлях!
Лізавета БЕЛАВУСАВА,
вучаніца шостага “В” класа
сярэдняй школы №1.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>