Преступник шел напролом

0102Па-ранейшаму пад зладзейскім прыцэлам знаходзяцца дачы. Пенсіянерка 1951 года нараджэння жыве ў Бароўцы, мае дачны дом у вёсцы Антонаўка. Прыехаўшы туды апошнім разам, жанчына ледзьве не абамлела — дзверы былі выламаныя! Так, калі ў большасці выпадкаў злодзеі стараюцца акуратна ўскрыць будынак, пакінуць найменш слядоў, то ў дадзеным выпадку злачынца ішоў напралом.
Украдзены прадукты харчавання, абутак, бытавая хімія, нанесены ўрон на 59 рублёў.
У другім выпадку, каб забрацца ў дачны дом у вёсцы Зорніца, злодзей разбіў аконную шыбу. Аператыўнікі зрабілі выснову, што зламыснік неаднойчы бываў у доме, бо не шукаў нічога каштоўнага, што можна было б прадаць, а адразу пайшоў да мэты — спіртнога, якое захоўвалася тут жа. Іх меркаванні апраўдаліся, злодзеем аказаўся мясцовы жыхар 1983 года нараджэння. Частка ўкрадзенага вернута.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>