Прададзены зямельныя ўчасткі

Сёлета ў Каменскім сельсавеце на аўкцыёне прададзена па адным зямельным участку плошчай кожны каля 20 сотак у аграгарадку Камень, вёсках Бор і Паземшчына. Акрамя таго, рэалізаваны ў прыватную ўласнасць адзін зямельны ўчастак для вядзення падсобнай гаспадаркі і аграэкатурызму плошчай 25 сотак у вёсцы Паземшчына. Выручаныя 24,8 мільёна рублёў будуць выкарыстаны на добраўпарадкаванне населеных пунктаў.

Рамонт помніка
Напярэдадні свята Перамогі ў Зацякляссі праводзіцца капітальны рамонт помніка загінулым землякам з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. На гэтыя мэты з абласнога бюджэту выдаткавана сто мільёнаў рублёў. Плануецца зрабіць рамонт пастаменту, самога помніка, навесці парадак і рэканструяваць прылеглую тэрыторыю.

 Смецце з могільнікаў

Сіламі мясцовых жыхароў, рабочых ЛКУВП ЖКГ “Лепель” наводзіцца парадак на могілках населеных пунктаў Стайскага сельсавета, самага вялікага па тэрыторыі пасля далучэння Пышнянскага. У прыватнасці, ля вёсак Стаі, Юркоўшчына, Заазер’е смецце закапана на месцы, ад іншых — вывозіцца. Спілаваны некалькі старых аварыйна небяспечных дрэваў.

Шумець барам
З пачатку года працаўнікі ДЛГУ “Лепельскі лясгас” аднаўляюць лясы. Засаджана 162 гектары, у асноўным на лясных абшарах высаджваюцца саджанцы хвойных парод — сасны і елкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>