Помощь детям из определенных категорий семей

img_5888На адрас рэдакцыі нярэдка звяртаюцца чытачы з просьбай расказаць пра дзяржаўную дапамогу на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў. Размова пра гэта пойдзе ў нашым інтэрв’ю з начальнікам Лепельскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Вольгай Хейлік.

– Вольга Мікалаеўна, раскажыце, калі ласка, падрабязна, якія віды дапамог прадугледжаны для сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды.
– Сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 год, забяспечваюцца дапамогай на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў. Выплаты ўстаноўлены артыкуламі 15, 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 года №7-3 «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей». Права на іх маюць маці (мачаха) або бацька (айчым) у поўнай сям’і, бацька ў няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель) або апякун (папячыцель), калі ў сям’і выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 год.
Для прызначэння дапамогі на дзяцей, старэйшых за 3 гады, павінна выконвацца ўмова занятасці ў Рэспубліцы Беларусь працаздольнага бацькі (айчыма) ў поўнай сям’і або працаздольных бацькі ці маці ў няпоўнай сям’і: на дату звароту за дапамогай, не менш за 6 месяцаў у агульнай складанасці ў каляндарным годзе, які папярэднічае году звароту за дапамогай.
Поўным сем’ям, дзе бацька (айчым), усынавіцель (удачарыцель) праходзяць тэрміновую ваенную, альтэрнатыўную службу, дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, прызначаецца пры ўмове занятасці маці (мачахі) на дату звароту за дапамогай. Занятасць бацькі (айчыма), усынавіцеля (удачарыцеля) за папярэдні год не патрабуецца.
– У якіх памерах прызначаецца дапамога на кожнае дзіця, старэйшае за 3 гады?
– На дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 год прадугледжана грашовая дапамога ў памеры 70 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму, на іншых дзяцей у сям’і, старэйшых за 3 гады, – у памеры 50 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму.
Дапамога прызначаецца штогод з дня ўзнікнення права на яе, калі зварот за яе прызначэннем паступіў на працягу 6 месяцаў. Калі ж грамадзянін звярнуўся пасля заканчэння гэтага тэрміну, – дапамога прызначаецца з дня звароту.
Адзначу, што замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, не прызначаецца і не выплачваецца.
– У якім месцы выплачваецца грашовая дапамога на дзіця?
– Месца прызначэння дапамогі залежыць ад занятасці таго, хто на яе прэтэндуе. Калі за дапамогай звяртаецца маці дзіцяці, якая працуе па працоўным дагаворы, дапамога ёй прызначаецца па месцы работы. Калі ж яна атрымлівае адукацыю ў дзённай форме, – па месцы вучобы, а калі жанчына з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам – у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
У выпадку, калі ў поўнай сям’і маці не працуе, не вучыцца і не з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, дапамога прызначаецца па месцы працы або вучобы бацькі дзіцяці.
Работнікам мікраарганізацый з сярэдняй колькасцю работнікаў да 15 чалавек уключна дапамога прызначаецца ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Не менш важным фактам з’яўляецца і тое, што калі інвалідам прызнана дзіця ва ўзросце да 3 гадоў, прадугледжана дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у павышаным памеры (45 працэнтаў сярэднямесячнага заробку).
Па ўсіх узніклых пытаннях можна звярнуцца ў Лепельскі раённы аддзел Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па адрасе: г. Лепель, плошча Свабоды, д.10.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>