Первый пароход на Лепельщине

 

paraxod paraxod1Бадай самай значнай падзеяй у функцыянаванні Бярэзінскай воднай сістэмы стаў перыяд, калі па ёй пачалі здзяйсняць рух параходы. Гэта павялічвала эфектыўнасць эксплуатацыі як усяго воднага шляху, так і асобных яго ўчасткаў, найбольш прыдатных для параходства.

Большасць спецыялістаў, звязаных з суднаходствам і эксплуатацыяй штучных водных шляхоў, скептычна ставіліся да гэтага. Яны даводзілі важкія аргументы – тэхнічна немагчыма правесці паравыя судны па Бярэзінскай воднай сістэме па шэрагу прычын. Нават сёння цяжка ўявіць, якім чынам судны манеўравалі па звілістых рэчышчах рэк Бярэшча і Эса.

Пытанне аб магчымасці суднаходства паміж Магілёвам і Віцебскам шляхам Бярэзінскай воднай сістэмы шырока абмяркоўвалася цягам некалькіх год на старонках буйных перыядычных выданняў на пачатку ХХ стагоддзя. Нават быў праведзены спецыяльны з’езд дзеячаў суднаходства, дзе абмяркоўвалася гэтае пытанне.

Сёння, дзякуючы  пісьмовым сведчанням таго часу, з упэўненасцю можам назваць дату, калі па Бярэзінскай сістэме прайшло першае паравое судна. Адбылося гэта ўвесну 1910 года, калі параход магілёўскага купца М. Г. Махавера адправіўся ў нязведанае падарожжа ў ніз па цячэнні Дняпра.

Без усялякіх складанасцяў параход дайшоў да прытока Дняпра Бярэзіны. Па гэтым прытоку параход, рухаючыся супраць цячэння, мінуў Бабруйск і Барысаў. Затым судна пачало лавіраваць па малых рэчках і азёрах. Значнай перашкодай сталі шматлікія шлюзы на каналах Бярэзінскай сістэмы, праходжанне якіх уяўляла вялікую небяспеку. Па шляху нават прыйшлося разабраць, а потым зноў сабраць, адзін мост, што вылілася  ў значную грашовую суму.

Нягледзячы на ўсе цяжкасці параход здолеў дайсці да Віцебска. Прадстаўнікі воднай акругі, пасты якіх размяшчаліся ўздоўж усёй лініі авантурнага па сваёй сутнасці рэйсу, сцвярджалі, што гэта першы такі досвед.

У далейшым паравыя судны сталі рабіць перыядычныя рэйсы. Са шматлікіх аповедаў вядома, што невялікія параходы курсіравалі па каналах Бярэзінскай воднай сістэмы да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Валерый ТУХТА

 

На здымку: Злучальны канал у вёсцы Валова Гара. Фота 1950-60-х гг.

 

Один комментарий для “Первый пароход на Лепельщине

  • 21.10.2020 в 11:08 дп
    Permalink

    Как интересно познавать историю Лепельского края!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>