Перепады погоды
Другая палова лютага адзначылася пацяпленнем і адлігай, зменшылася таўшчыня снегавога покрыва на палях. 20-24 лютага адзначыліся кароткачасовым пахаладаннем, начныя тэмпературы апускаліся да -10 градусаў. У далейшым жа прагназуецца вяртанне да цёплага надвор’я, дадатных паказчыкаў тэмператур. Паводле папярэдняй інфармацыі, азімыя культуры ў такіх умовах адчуваюць сябе нармальна, значных пашкоджаннняў пасеваў не назіраецца.