Как на Лепельщине в период пандемии помогают окружающим!

zyanovich-kacyarynaУ сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне і ва ўсім свеце людзям сталага ўзросту, а таксама інвалідам пажадана радзей выходзіць з дому, пазбягаць шматлюдных месцаў. Аднак як паступіць, калі няма родных, якія б змаглі набыць неабходныя лекі, прадукты ў краме ці аптэцы?

Паколькі пандэмія ўзнікла яшчэ ў вясновы перыяд, сістэма работы з пажылымі людзьмі ў дзяржаўнай установе «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Лепельскага раёна» нала­джана на належным узроўні.
Каб мінімізаваць рызыку заражэння каранавіруснай інфекцыяй, пажылым лю­дзям і інвалідам у самаізаляцыі дапамагаюць сацыяльныя работнікі і валанцёры грамадскіх арганізацый. Такая паслуга аказваецца як разава, так і на пастаяннай аснове ў перыяд дзеяння рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя.
У Лепельскім раёне пражывае 32 тысячы чалавек, на ўліку ў ТЦСАН знаходзіцца больш за 8 тысяч пажылых грамадзян і інвалідаў.
Гутарым з загадчыкам аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме ТЦСАН Лепельскага раёна Эльвірай Падляпёнкінай.
– Эльвіра Аляксандраўна, куды трэба звяртацца?
– Дастаткова патэлефанаваць у тэрытарыяльны цэнтр па нумарах 3-49-62, 3-49-66. На дом адразу будуць дастаўлены прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці і лекі. Пра гэта нашы падапечныя ведаюць з розных крыніц: праз наш сайт, раённую газету, памяткі альбо ад спецыялістаў цэнт­ра. У вёсках пажылым лю­дзям дапамагаюць старшыні сельвыканкамаў, старэйшыны, мясцовыя жыхары, а таксама работнікі аўтакрам.
Не застаюцца абыякавымі да агульнай праблемы валанцёры ГА «БРСМ» і Лепельскай раённай арганізацыі Беларус­кага таварыства Чырвонага Крыжа, якія заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.
– Ці запатрабаваная такая дапамога ў нашым раёне?
– У нашым раёне добра наладжана праца з неабароненай катэгорыяй грамадзян, якія атрымліваюць дапамогу на пастаяннай аснове, незалежна ад эпідэміялагічнай сітуацыі. Аднак усё роўна інфармуем іх. Кожнаму распавядаем, што без патрэбы нельга выходзіць з дому, наведваць шматлюдныя месцы. Кожны раз нагадваем пра гарачую лінію, куды можна звярнуцца з пэўнай просьбай.
– Колькі сацыяльных работнікаў працуе ва ўстанове?
– Каля 100 чалавек. На сённяшні дзень мы выконваем усе пастаўленыя задачы і своечасова аказваем неабходную дапамогу ўсім, каму яна патрэбна. Гэта работа будзе працягвацца і далей. Таму хочацца звярнуцца да жыхароў Лепельшчыны, каб не саромеліся і пры неабходнасці звярталіся да нас. Мы разумеем, што пажылыя людзі сціплыя і не прывыклі турбаваць іншых. Аднак жа ўзнікаюць сітуацыі, калі без дапамогі не абысціся. Цяпер менавіта такі час, а мы заўсёды рады дапамагчы!
– Эльвіра Аляксандраўна, вядома, што пры аказанні дапамогі не трэба забываць пра бяспеку ўласную і акружаючых…
– Так. Сацыяльныя работнікі адпраўляюцца па пэўным адрасе ў неабходнай экіпіроўцы: у масках, пальчатках, з флаконамі антысептыкаў. Акрамя гэтага, нашы супрацоўнікі 2 разы на дзень вымяраюць тэмпературу цела: да пачатку і пасля завяршэння працоўнага дня. Даныя фіксуюцца і прасочваюцца ў журналах уліку стану здароўя.
Каб пазбегнуць махлярства, мы адразу кажам нашым падапечным, у які час прыйдзе сацработнік або валанцёр, называем яго проз­вішча, імя і імя па бацьку. У яго пры сабе абавязкова ёсць дакумент, які пацвярджае асобу.
* * *
Для таго, каб пабачыць, як выконваецца гэта адказная і карысная праца, мы разам з сацыяльным работнікам Кацярынай Зяновіч наведалі пажылую лепяльчанку, даставілі ёй неабходныя прадукты харчавання і лекі.
Сацыяльны работнік – гэта не проста прафесія, а хутчэй кліч душы. З цягам часу падапечныя ўжо ведаюць на памяць хатні і мабільны тэлефоны работніка, які ім дапамагае.
Кацярына Уладзіміраўна працуе ў тэрытарыяльным цэнтры ўжо больш за 10 гадоў, дапамагае 8 пажылым людзям і інвалідам.
– Успрымаю сваю працу як высакародны абавязак і не разумею, як магчыма чалавеку адмовіць у дапамозе, – кажа жанчына.
Да сваіх падапечных сацыяльны работнік ставіцца з вялікай павагай і любоўю, як да старэйшых, мудрых настаўнікаў, суперажывае ім.
Пажылыя людзі выказваюць Кацярыне Уладзіміраўне толькі шчырыя словы падзякі, бо яна заўсёды ўважлівая да людзей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>