Откуда пришли Маша и Медведь на площадь в Лепеле?

inshot_20201215_173313724Напярэдадні Новага года горад, як і заўсёды, набыў прыгожае аблічча. Плошча Свабоды сёлета асабліва прыгожая і маляўнічая. Цэнтр Лепеля літаральна іскрыцца яркімі агеньчыкамі і ўсё больш акунае сваіх жыхароў
і гасцей у навагоднюю казку.

Мяркую, многія паспелі ўжо заўважыць, што на плошчы з’явілася новая, незвычайна прыгожая ілюмінацыя. Дзякуючы намаганням кіраўнікоў раёна, работнікаў камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Бароўка», цэнтр Лепеля ўпрыгожаны арыгінальнымі фотазонамі. Арка-гірлянда ў выглядзе ёлачнага шара, велізарны кубік-падарунак з бантам, фотазона «Маша і мядзведзь», а таксама казачныя алені пры ўваходзе ў будынак раённай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне – гэтыя элементы дапоўнілі навагоднюю атмасферу святочнага зімовага Лепеля.
Не аднойчы, ідучы па плошчы, заўважала мясцовых жыхароў. Адны гулялі, атрымліваючы асалоду ад прыгажосці, іншыя ж право­дзілі фотасесіі на фоне яркіх ілюмінацый. Менавіта ў гэты момант я і сустрэла сваіх знаёмых.
– Лепель незвычайна прыгожы напярэдадні Новага года. Мы з дзецьмі прыйшлі на плошчу і не змаглі ўтрымацца, каб не зрабіць прыгожы фотаздымак на памяць. Больш за ўсё дзецям спадабалася фотазона «Маша і мядзведзь», паколькі гэта героі аднога з іх любімых мультфільмаў, – падзялілася Наталля Клундук.
Як адзначыла суразмоўца, у апошні час яны прыязджаюць у Лепель для таго, каб наведаць родных. Некалькі гадоў таму сям’я пераехала з райцэнтра ў сталіцу. Напярэдадні Новага года да бабулі і дзядулі бацькі прыехалі з дзецьмі і былі прыемна здзіўлены казачнай прыгажосцю, створанай у цэнтры роднага Лепеля.
– Часта выходзім на прагулку і ў Мінску, асабліва цяпер, калі ўсё вакол ззяе навагоднімі агнямі. Аднак Лепель не менш прыгожы. Мы заўсёды рады прыехаць на радзіму і атрымаць зарад станоўчых эмоцый. Сёння ў цэнтр горада мы прыйшлі разам з дачкой і дзядулем, – расказала Наталля.
* * *
20201224_150728 img_20201228_094435_808 img-57b04a2666c0d336c081ea931496e927-vКожная з навагодніх фотазон ўу г. Лепелі заслугоўвае ўвагі. Прыемна, што з кожным годам іх становіцца ўсё больш, а, значыць, у жыхароў раёна з’яўляецца ўсё больш магчымасцяў для стварэння прыгожых навагодніх фотаздымкаў. Разам з новымі ілюмінацыямі атмасферу свята ў Лепелі ствараюць і іншыя, не менш яркія ўпрыгажэнні – конь з карэтай і аркі з гірляндаў. Усе элементы ззяюць агеньчыкамі ў белай і сіняй каляровай гаме.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>