От парикмахера Светланы Прокофьевой лепельчанки выходят в прекрасном настроении

img_2354Зямлю паступова атуляе прыгажуня-вясна… Паўсюдна чуюцца звон ручаёў, вясёлае шчабятанне гарэзлівых птушак, а ў паветры з’яўляецца асаблівая свежасць. Здаецца, усё навокал напоўнена прадчуваннем яркага і непаўторнага свята — 8 сакавіка. Менавіта гэта цудоўная пара з’яўляецца самай любімай у Святланы Пракоф’евай — таленавітага майстра прычосак. Залатыя рукі гэтай дзяўчыны здольныя зрабіць сапраўдны цуд. Святлана па-майстэрску выконвае ўсе віды цырульніцкіх работ — умее зрабіць сучасную стрыжку, непаўторную прычоску, фарбаванне валасоў і гэта далёка не ўвесь пералік паслуг, якія выконвае вопытны спецыяліст. Да кожнага са сваіх кліентаў Святлана ўмее знайсці падыход, заўсёды дасць карысную параду, а сваю работу выканае на высокім узроўні.

Шмат працоўных клопатаў у Святланы і напярэдадні Дня жанчын. Вядома, што кожная з нас жадае выглядаць прыгожа і прывабна.

— Я вельмі люблю сваю справу і імкнуся выканаць яе на высокім узроўні. Удвая прыемна бачыць, калі кліент пакідае цырульню з выдатным настроем. Гэта лепшая ўзнагарода для мяне.

Няхай жа прыгажуня-вясна падорыць Святлане і ўсім жанчынам шмат новых непаўторных уражанняў і шчаслівых падзей!

Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>