Определены победители конкурса патриотической песни

dsc_0214Незабыўныя ўражанні пакінуў ва ўсіх прысутных раённы конкурс маладых выканаўцаў “Песні юнацтва нашых бацькоў”, які прайшоў у раённым Доме культуры.

У музычным спаборніцтве ўдзельнічалі дзевяць вакалістаў ва ўзросце ад 16 да 31 года. Забягу наперад і скажу, што кожны з іх на сцэне паказаў на высокім узроўні сваё выканаўчае майстэрства.

Удзельнікі на суд гледачоў і журы вынеслі па дзве песні: першая — патрыятычнай накіраванасці, другая — беларускіх кампазітараў.

Строгія суддзі ўлічвалі не толькі вакальныя даныя, а і дакладнасць гучання, артыстычнасць, сцэнічную культуру, імідж. Не дапускалася выкарыстанне фанаграмы “плюс”.

dsc_0067

Першымі на сцэну выйшлі Аліна Расказава і Гардзей Скавародка, вучні сярэдняй школы №3. Гэты дуэт не проста праспяваў кампазіцыю, а і паказаў сапраўдную музыкальную інсцэніровку на ваенную тэматыку.

dsc_0146

Арцём Каленкевіч — ваеннаслужачы, гэта гледачы адразу адзначылі па форме і выпраўцы. Хлопец не вучыўся ў дзіцячай школе мастацтваў, аднак пры выкананні песні “Брэсцкая крэпасць” усе захапіліся яго добрымі вакальнымі данымі.

dsc_0080

Аляксандра Мышко працуе выкладчыкам у Заслонаўскай дзіцячай школе мастацтваў і вучыць падрастаючае пакаленне вакалу, таму прафесіяналізм адчуваўся з першай да апошняй секунды.

dsc_0087

Прыемна здзівіў Марк Куракоў, вучань СШ №1, мяккім і праніклівым выкананнем песні “Лізавета”. У адказ хлопец атрымаў шчырыя апладысменты гледачоў.

dsc_0094

З Наталляй Трывашкевіч знаёмыя лепяльчане даўно. Дзяўчына ўдзельнічае ў шматлікіх конкурсах і мерапрыемствах. Яе чысты голас і мілагучныя спевы заўсёды ўражваюць слухачоў.

dsc_0166

Таццяна Макавеева вучыцца ў аграрна-тэхнічным каледжы, выступае на ўсіх мерапрыемствах установы адукацыі, удзельнічвае ў творчых конкурсах і спартыўным жыцці каледжа. Песню “Беларусь мая, сінявокая” разам з ёй спяваў і зал.

dsc_0170

Вікторыя Шырокая з вайсковай часці 14398 пранікліва выканала песню “Гэта проста вайна” і данесла да слухачоў глыбокі сэнс, закладзены ў творы.

dsc_0130

Дзмітрый Венжык, які прадстаўляў Лепельскі РАНС, спявае з ранняга дзяцінства, і гэта адчуваецца адразу. Асабліва ўражаны гледачы былі выкананнем песні “Малітва”. Здавалася, што слухаеш вядомага спявака.

dsc_0120

Уладзіслава Гузянка са студыі прыгажосці “N-STYLE” раней на сцэне не бачыла. Аднак з першай хвіліны выканання ён здолеў падарыць сапраўдную радасць слухачам. Упэўнена, у хлопца хутка з’явіцца шмат прыхільнікаў яго творчасці.

На працягу ўсяго мерапрыемства кампетэнтнае журы сачыла за выступленнямі і вызначала лепшага з лепшых. У выніку першае месца заняў Уладзіслаў Гузянок, другое — Наталля Трывашкевіч. Яны будуць прадстаўляць наш раён на занальным адборачным туры ў Полацку. Артыстызм і сцэнічная культура гэтых выканаўцаў былі адзначаны асаблівымі апладысментамі ўдзячных гледачоў.

На трэцюю прыступку п’едэстала ўзняліся Аляксандра Мышко і Дзмітрый Венжык.

Здавалася б, конкурс ужо стаў традыцыйным, некаторыя ўдзельнічаюць у ім не першы раз, але кожны год адкрываюцца новыя таленты. Жадаем усім далейшых творчых поспехаў і высокіх дасягненняў.

***

Давялося пагутарыць з пераможцам. Уладзіслаў Гузянок родам з Лепеля. Пакуль вучыўся ў школе, у музычных конкурсах не ўдзельнічаў. Ды што там казаць пр конкурсы, увогуле не спяваў. А вось калі прыйшоў у каледж пасля 9 класаў, адразу накіраваўся да Святланы Стэльмах, педагога-арганізатара, і паведаміў, што жадае выступаць на сцэне. Святлана Анатольеўна падхапіла ідэю хлопца і пачала з ім працаваць. Праз некалькі месяцаў Уладзіслаў ужо выступаў на сцэне.

Пасля атрымання ў каледжы спецыяльнасцяў вадзіцеля, слесара і муляра год адпрацаваў у Лепельскім лясгасе. Аднак разумеў, што гэта не яго справа жыцця. Пашукаў шчасця ў абласным цэнтры і вярнуўся на малую радзіму.

Пару гадоў таму знаёмая з раённага Дома культуры прапанавала прачытаць рэп на сцэне. Пасля некалькіх выступленняў Улад зразумеў, што яму падабаецца. Перыядычна спявае і ў каледжы, калі там арганізоўваюцца розныя канцэрты.

Пакуль размаўляла з Уладам, чакала цікавы аповед, як ён кардынальна змяніў сваё прызванне і паехаў у іншы горад вучыцца на цырульніка. Але хлопец мяне здзівіў! Ні ў якай навучальнай установе ён не атрымліваў навыкі па гэтай справе. Дзякуючы відэа на ютубе, стаў стрыгчы лепельскіх мужчын. Ужо паўтара года працуе ў студыі прыгажосці і карыстаецца вялікай папулярнасцю як майстар. Хлопец не робіць шаблонную стрыжку, ён прапаноўвае цікавыя стыльныя варыянты, можа адгаварыць ад таго, што не падыходзіць.

— Я гадоў з 11-12 заўсёды звяртаў увагу на стрыжкі, казаў сябрам, што ім падыдзе. Крыху пазней стаў стрыгчы знаёмых. Таму з часам напрактыкаваўся. Лічу, што любы майстар павінен даваць парады і растлумачваць, — рэзюмаваў Уладзіслаў.

Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>