Необычный патруль на лепельских дорогах

genadz-paxamovichivan-xackevichmixail-xackevichpyotr-rabyanokДзяжурства супрацоўнікаў 23 лютага раніцай было не зусім звычайным. Сюрпрыз чакаў абсалютна ўсіх, каго спынялі людзі ў форме. А нагодай гэтаму стала сумесная віншавальна-прафілактычная акцыя РК ГА «БРСМ» і ДАІ Лепельскага РАУС, тым больш у перыяд Адзінага дня бяспекі. Старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы аддзела ДАІ, старшы лейтэнант міліцыі Вікторыя Барадзёнак у гэты дзень не толькі правярала дакументы, а і разам з першым сакратаром Лепельскага РК ГА «БРСМ» Вікторыяй Пшонка жадалі аўтааматарам-мужчынам шчасця, моцнага здароўя і добрай дарогі. Акрамя гэтага, кожны кіроўца атрымаў памятныя падарункі.

Не выпадкова святочную акцыю правялі на ажыўленай вуліцы Чуйкова, бо тут праязджаюць не толькі легкавыя аўтамабілі, а і аўтобусы, вялікагрузныя транспартныя сродкі.

Звычайна кіроўцы хвалююцца, калі бачаць паласаты жэзл, але на гэты раз на тварах мужчын былі толькі ўсмешкі.

— Добры дзень, калі ласка, вашы дакументы, — так пачынала размову Вікторыя Барадзёнак.

Калі ўладальнік транспартнага сродку выходзіў з салона аўто, дзяўчаты з усмешкай пачыналі казаць цёплыя словы віншаванняў. А ў дадатак яшчэ ўручалі віншавальную паштоўку, шакаладку і флікер. Мужчыны ж у адказ дзякавалі за ўзняты настрой, а некаторыя нават прасілі нумар тэлефона.

Так, напрыклад, Аляксей Буркан, у мінулым начальнік ваеннай аўтамабільнай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, падпалкоўнік аўтамабільных войскаў, правілы дарожнага руху выконвае бездакорна і імкнецца, каб усе вакол іх таксама прытрымліваліся. Лічыць, што на дарозе ўсе, і кіроўцы, і пешаходы, павінны паважаць адзін аднаго.

Алег Шуневіч мае 40 гадоў стажу, шмат гадоў аддаў працы дальнябойшчыка, таму адчувае сябе ўпэўнена ў транспартным сродку і лічыць, што правілы абавязковыя для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

А вось у Міхаіла Тухты, якога спынілі супрацоўнікі ДАІ, увогуле 23 лютага — дзень нараджэння, таму ён атрымаў яшчэ і сардэчныя віншаванні з гэтай нагоды.

Пётр Рабянок мае за плячыма 40 гадоў вадзіцельскага стажу, сядзеў за рулём розных транспартных сродкаў. З 16 гадоў ведае правілы дарожнага руху і выконвае іх, а пачынаў з трактара ў калгасе. Сам мужчына родам з Гродзенскай вобласці, аднак з 90-х жыве на Лепельшчыне. Вельмі палюбіў наш маляўнічы край і нікуды не збіраецца пераязджаць.

Трэба адзначыць, што ўвогуле незадаволеных на дарозе за гэты час я не заўважыла — кожны быў рады прыемнаму сюрпрызу.

Упэўнена, што такія акцыі, а яны ў нашым раёне ўжо сталі традыцыйнымі, стануць стымулам да больш адказных паводзін на дарозе і матывацыі да захавання Правілаў дарожнага руху.

Усе аўтааматары абяцалі быць сапраўднымі мужчынамі не толькі дома, але і на дарозе, і абавязкова клапаціцца пра сябе і сваіх пасажыраў, не падвяргаць небяспецы жыцці іншых удзельнікаў дарожнага руху.

Як адзначыла Вікторыя Барадзёнак, у гэты дзень штрафаваць нікога не збіраліся:

— ДАІ шмат увагі надае прафілактыцы правапарушэнняў на дарозе, а не спагнанню штрафаў. Такія акцыі спрыяюць наладжванню пазітыўнага дыялогу паміж інспектарам і кіроўцам.

На заканчэнне хочацца ўсім кіроўцам-мужчынам пажадаць быць надзейным плячом для сваіх родных і блізкіх! А таксама не забывайце, што ў выпадку ўжывання алкагольных напояў нельга сядаць за руль аўтамабіля.

Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>