Наш лепельскі зямляк самбіст Сцяпан Папоў узнагароджаны спецыяльным дыпломам “Fair play”

20161016121653Наш зямляк самбіст Сцяпан Папоў узнагароджаны спецыяльным дыпломам “Fair play” за ўчынак “Справядлівай барацьбы” ў фінале Першых Еўрапейскіх ігр у Баку.
— Вельмі прыемна атрымаць падобную ўзнагароду, — перадае НАК Беларусі словы Сцяпана. — Яна стала першай у гісторыі самба, таму ўпэўнены, што радуюцца ёй не толькі ў Беларусі. Самба — кантактны від спорту, тут ніхто не жадае здавацца.
Жэст у стылі “Справядлівай барацьбы” Сцяпан Папоў прадэманстраваў у фінальным супрацьстаянні Першых Еўрапейскіх ігр, калі дапамог саперніку Амілю Гасімаву, які атрымаў траўму. У гісторыі беларускага спорту ўладальнікамі ўзнагароды “Fair play” з’яўляюцца алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе Аляксандр Мядзведзь і чэмпіён Еўропы па настольным тэнісе Уладзімір Самсонаў. Зараз да іх ліку далучыўся Сцяпан Папоў. На ўзнагароды ў розных намінацыях прэтэндавалі 49 кандыдатаў болей чым з дваццаці краін.
Я. МІКАЛАЕЎ.
На здымку: Сцяпан Папоў атрымлівае ўзнагароду “Fair play”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>