Напомнить ещё раз о безопасности

5a976aa3-4df9-45b2-844c-69b09aee3f3dУ рэспубліцы з 20 лютага па 1 сакавіка праводзяцца дні бяспекі, якія перш за ўсё накіраваны на прафілактыку траўматызму і гібелі людзей у розных сітуацыях: на працы, у побыце, на транспарце і г.д. Правядзенню гэтых меапрыемстваў была прымеркавана нарада ў райвыканкаме, якую праводзіў намеснік старшыні Віктар Азаронак. Розным службам, у першую чаргу РАУС, РАНС, РЭС, РК БРСМ, аддзелу адукацыі, было зададзена распланаваць свае мерапрыемствы, акцыі, а па заканчэнні іх правядзення даць справаздачы. Самае галоўнае – яшчэ раз нагадаць людзям, што іх уласная бяспека, здароўе, жыццё залежыць найперш ад іх саміх, ад іх паводзін, ладу жыцця.
Для школьнікаў запланаваны экскурсіі ў РАНС, РАУС, іншыя арганізацыі і прадпрыемствы. Падрыхтаваны вялікі аб’ём нагляднай агітацыі, у распаўсюджанні лістовак і плакатаў будзе актыўна задзейнічаны РК БРСМ.

Усе службы могуць толькі дапамагчы, але асноўнае чалавек павінен зрабіць сам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>