На мехдворе зимой в Лепельском районе

img_9829Закончыліся навагоднія і калядныя святкаванні з іх прыемнай мітуснёй, віншаваннямі, падарункамі – і непрыкметна ў свае правы ўступіла зіма, атуліўшы зямлю белым снегам, а азёры – лёдам. У працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый аднаўляецца вытворчы рытм. Як ідуць справы ў СВФ «Заазер’е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат»? Чым займаюцца механізатары? Ці хапае грошай на набыццё запчастак і расходных матэрыялаў? Для таго, каб атрымаць адказны на гэтыя і іншыя пытанні, я прыбыў у вёску Юркоўшчына.

– Жывём як усе, працуем рытмічна, – кажа намеснік дырэктара філіяла Сяргей Маркавец. – Жывёлагадоўля працуе ў сваім тэмпе, як і ў папярэднія гады, а большая частка механізатараў – у працоўных у водпусках.
– А як праходзіць рамонт глебаапрацоўчай і пасяўной тэхнікі перад пачаткам веснавой пасяўной?
– Большасць яе яшчэ восенню перад пастаноўкай на зімовае захоўванне была адрамантавана. Калі і засталіся якіясьці недаробкі, то яны або дробныя, будуць выпраўлены на працягу 1-2 дзён, або значныя. Яны звязаны з тым, што патрэбна набыццё дарагіх запчастак, на якія пакуль што няма грошай. Аднак падобных выпадкаў няшмат, яны ніякім чынам не могуць паўплываць на працу ўсяго прадпрыемства.
Выходжу на мехдвор. Тэрыторыя, як і ўсё наваколле, пакрыта снегам, толькі ачышчаныя і накатаныя дарожкі, па якіх праязджаюць трактары. Большасць тэхнікі зараз знаходзіцца на пляцоўках захоўвання. Плугі, культыватары, сеялкі, касілкі замёрлі да вясны. На пляцоўцы знаходзіцца і шмат трактароў. Вось у роўным шэрагу размясціліся чатыры К-744, за імі – плугі. Здаецца, што зусім нядаўна яны завяршылі восеньскае ворыва і зараз чакаюць веснавога.
Механізатары, якія атрымалі пуцявыя лісты, з самага ранку выехалі па сваіх участках. Зіма для трактарыстаў, калі няма пільнага рамонту, у асноўным з’яўляецца перыядам транспартных работ. Адны падвозяць кармы – сянаж, сілас, сена, салому – ад сховішчаў непасрэдна да фермаў. Іншыя ж задзейнічаны на вывазе арганікі. Іх рэйсы скіраваны ад хлявоў і гноесховішчаў да буртоў на палях.
У рамонтна-механічнай майстэрні ў сярэдзіне дня працуе няшмат людзей. Напрыклад, каля трактара МТЗ-3022 завіхаўся Аляксандр Глазковіч, займаўся рэгуляваннем прываду счаплення. Каля ніжняй майстэрні рамонт прычэпа праводзіў Іван Буйніцкі. У папярэднія дні ён вазіў салому, а зараз тэхніка запатрабавала абслугоўвання. Дапамогу механізатару аказаў зваршчык Сяргей Васюнін, які газавым разаком прагрэў закіслыя ад часу і солі гайкі – і тыя сталі лягчэй адкручвацца. Сам Сяргей Ягоравіч ужо даўно знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Апошнія 2 гады працуе ў СВФ «Заазер’е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», а да гэтага пашчыраваў у розных арганізацыях і на прадпрыемствах.
– У чым вы лічыце адрозненне ў працы на заводзе, у прамысловай і сельскагаспадарчай арганізацыі? – пытаюся ў зваршчыка-ветэрана.
– Самае галоўнае – у сельскай гаспадарцы больш непрадказальны рэжым працы, – адказвае Сяргей Ягоравіч. – На заводзе ў нас быў цвёрды графік, з 8 да 17 гадзін, у суботу і нядзелю – выхадныя. А тут, асабліва падчас пасяўной, корманарыхтоўчай, уборачнай кампаній дадому мог патрапіць і ў 22.00. Могуць выклікаць на працу і ў выхадныя. Нярэдка здараюцца выезды ў поле. Так што працы хапае.
Якраз у гэты момант падышоў інжынер. Сказаў, што ёсць заданне для зваршчыка на выездзе, газазварачнае абсталяванне ўжо загружана ў машыну-лятучку, трэба ехаць…
Гаспадарцы выдзелены значны аб’ём вадкіх мінеральных угнаенняў КАС, якія ў бліжэйшы час трэба будзе перавезці з базы мінеральных угнаенняў у сховішчы, каб увесну своечасова зрабіць падкормкі азімых культур.
Пакідаючы гаспадарку, яшчэ раз пераканаўся ў тым, што ў СВФ «Заазер’е» праца на працягу многіх гадоў вядзецца зладжана. Кожны механізатар, слесар, зваршчык ведаюць свае аб’ёмы работ і выконваюць іх з належнай стараннасцю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>