На Лепельщине состоялся районный субботник

dsc_0063Чысціня — залог здароўя не толькі чалавека, а і прыроды. У суботу, чацвёртага красавіка, у рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі, а таксама ў Год малой радзімы і напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі адбыўся раённы суботнік. Адметна, што многія ўжо на працягу ўсяго мінулага тыдня рабілі гэтую важную для нашага горада працу: абразалі галіны дрэў, высякалі кусты, падмяталі дарогі, бялілі дрэвы…
dsc_0007На суботу таксама было шмат запланавана. Скарыстаўшыся неабходным інвентаром, удзел ва ўборцы горада і раёна прынялі працоўныя калектывы ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама ўсе неабыякавыя жыхары. І, трэба сказаць, гэты дзень выдаўся карысным: з граблямі, венікамі, піламі гараджане працавалі не на дачных участках, а ў месцах масавага адпачынку. Суботнік — гэта заўсёды выдатная магчымасць для кожнага лепельчаніна ўнесці пасільны ўклад у навядзенне парадку.
На маю думку, самая адказная праца была арганізавана за будынкам дзяржаўнай установы культуры «Лепельскі Цэнтр рамёстваў», дзе рупіліся работнікі райвыканкама на чале са старшынёй Міхаілам Кісялевічам, ДКУБП “Лепельская ПМК-75”, а таксама Лепельскага ўчастка электрасувязі Глыбоцкага ЗВЭС.
dsc_0004Мужчыны адной згуртаванай камандай разбіралі старыя гаспадарчыя пабудовы каля шматкватэрных дамоў. Калісьці яны былі патрэбныя. Іх функцыянальнае прызначэнне на той час — захоўванне паліва, бо дамы ў гэтым мікрараёне ацяпляліся пячамі. Ужо даўно гэтыя будынкі не толькі псуюць знешні выгляд Лепеля, але і ўяўляюць небяспеку для жыхароў.
Калі тэхніка пачала разбураць пабудовы, было бачна, што перакрыцці ў многіх ужо спарахнелыя. За некалькі гадзін дваравая тэрыторыя набыла прывабны выгляд, хутка тут зазелянее траўка. Такую ж працу правялі работнікі ДБУ-34 па вуліцы Дзяржынскага.
dsc_0026Не ўтрымалася — і ўвечары прайшла па месцах, дзе яшчэ днём кіпела праца — змяненні велізарныя. Такое адчуванне, што ў тых месцах нічога і не было, акрамя чысціні і парадку.
На Пятроўскіх могілках наводзілі парадак работнікі філіяла “Лепельводаканал” УП “Віцебскаблводаканал”. Як вядома, 28 красавіка многія людзі накіруюцца на могілкі, каб ушанаваць памяць продкаў. На жаль, некаторым грамадзянам не хапае свядомасці, і яны проста бязладна выкідваюць смецце за агароджу. Каб гэтыя святыя месцы былі чыстыя, работнікі прадпрыемстваў, сельсаветаў у рамках суботніка наведалі месцы пахаванняў.
Шмат смецця было ўбрана і ў прыбярэжнай зоне возера Лепельскае. Тут рупіліся работнікі аграрна-тэхнічнага каледжа, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама аддзела па адукацыі райвыканкама. Такую ж работу ў раёне крамы “Юбілейная” праводзілі прадстаўнікі раённых СМІ, раённага аб’яднання прафсаюзаў і іншых арганізацый. Не засталося без увагі і возера Святое, дзе таксама кіпела праца па навядзенні парадку.
dsc_0050Асаблівая ўвага была нададзена парку, іншым месцам адпачынку лепяльчан і гасцей горада. Як толькі пачынае цяплець, маці з дзецьмі спяшаюцца на пляцоўкі, дзе можна весела правесці час з дзіцяці, пагутарыць з сябрамі і знаёмымі. У такую пару ў найпрыгажэйшым месцы горада гуляе і шмат падлеткаў. Тое, што чысціня і камфорт залежаць ад нас, на ўласным прыкладзе паказалі прадстаўнікі мясцовай улады, раённага Савета дэпутатаў і работнікі ўсіх аддзелаў райвыканкама.
Адклаўшы на пэўны час штодзённыя справы, супрацоўнікі многіх арганізацый выйшлі на вуліцу і прывялі ў парадак прылеглыя да прадпрыемстваў і ўстаноў тэрыторыі. Дружна разабраўшы працоўны інвентар — венікі і граблі, яны прыбралі апалае лісце, падмялі каля будынка і прывялі ў парадак дарожкі.
Праводзіць суботнікі — адна з даўніх добрых традыцый. У першую чаргу гэта аб’яднанне калектыву, што было бачна і ў гэты дзень. Падчас сумеснай працы падымаецца карпаратыўны дух работнікаў, паляпшаецца псіхалагічны клімат калектыву. Акрамя гэтага, асабісты ўклад у навядзенне парадку дае гарантыю, што чалавек не пажадае смеціць там, дзе прыбіраў.
Прыемна, што не засталіся ў баку ад агульнай справы і людзі сталага ўзросту, якія ўжо даўно знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Многія наводзілі парадак каля сваіх дамоў, на прысядзібных участках. Добраму настрою спрыяла і вясновае надвор’е.
Атмасфера, якая панавала ў гэты дзень, стала пацвярджэннем, што ў нашым раёне жывуць неабыякавыя да свайго краю людзі, якія імкнуцца зрабіць родны горад яшчэ больш прыгожым.
Кіпела ў гэты дзень праца ў розных кутках не толькі горада, а і раёна. У кожным сельсавеце прыводзіліся ў належны стан падведамасныя тэрыторыі, вуліцы і двары, грамадзянскія могілкі і воінскія пахаванні.
Увогуле, навядзенне парадку на зямлі праходзіла ў суботні дзень вельмі натхнёна і актыўна. І толькі так: разам, дружна — мы можам зрабіць наш раён, любімую малую радзіму і ўсю краіну больш чыстымі і прыгожымі!
— З надыходам вясны хочацца зрабіць свой горад больш прывабным і ўтульным, а суботнік з’яўляецца выдатнай магчымасцю для гэтага. Фронт работ у нас вялікі. Мы разбіраем старыя гаспадарчыя пабудовы, якія з гадамі сталі аварыйнымі і небяспечнымі. Надвор’е добрае і настрой бадзёры, таму справімся, — кажуць з аптымізмам мужчыны.
— Актывісты нашай “пярвічкі” заўсёды прымаюць удзел у суботніках. Вось і сёння мы з задавальненнем працуем на свежым паветры ў кампаніі аднадумцаў. Практычна на ўсіх прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях ёсць сябры нашага грамадскага аб’яднання. Навядзенне парадку ў родным месцы — гэта заўсёды прыемная і карысная місія, дзякуючы якой мы клапоцімся пра будучыню сваю і дзяцей. Акрамя гэтага, суботнік -— яшчэ адна нагода сабрацца разам, пагутарыць і атрымаць зарад бадзёрасціна свежым паветры, — кажа Вікторыя Пшонка, першы сакратар Лепельскага РК ГА “БРСМ”. 
zysy9ksph6aНаталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>