На ферме было свободное время, когда дойка еще не началась

img_1160

Аб прызнанні работніцы фермы СВП “Пражэктар” у вёсцы Далікі Зінаіды Дзёмка пераможцай абласнога вытворчага спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення газета паведамляла раней. На днях з Віцебска быў атрыманы дыплом, і дэлегацыя ў складзе намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Пятра Філіпава, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргея Марціновіча і аўтара гэтых радкоў выехала, каб уручыць заслужаную ўзнагароду і яшчэ раз павіншаваць з працоўнымі поспехамі.
На ферме быў вольны час, калі дойка яшчэ не распачалася. Па просьбе прадстаўніцы прафкама сельгаспрадпрыемства Вольгі Адвалка даяркі прыйшлі крыху раней, каб разам з сяброўкай раздзяліць радасць ад атрымання ўзнагароды.
На ўручэнні дыплома Сяргей Марціновіч сказаў:
— Зінаіда Іванаўна, мы шчыра ўдзячны вам і ўсім вашым сяброўкам па працы за важкі ўклад ва ўмацаванне харчовай бяспекі раёна, усёй краіны. Праца на фермах, палетках, увогуле ў сельскай гаспадарцы ва ўсе часы была цяжкой, але пры гэтым вельмі патрэбнай. Ваша прадпрыемства трывала займае адно з лідзіруючых месцаў на Лепельшчыне па вытворчасці малака.
А потым пагаварылі пра кароў, працу, жыццё ў вёсцы. Пашкадавалі, што моладзь не надта праяўляе ахвоту і жаданне працаваць у сельскай гаспадарцы. Зінаіда Дзёмка пры гэтым сказала, што ў яе заробак складае каля 400 — 500 рублёў — здаецца, неблагі стымул. Аднак у “Пражэктары” даволі востра стаіць пытанне жылля, што становіцца перашкодай для прыцягнення і замацавання моладзі.
Зінаіда Іванаўна чатыры гады працуе на ферме. Так склаўся лёс, што яна доўгі час жыла і працавала ў іншым месцы. Аднак некалькі гадоў таму вярнулася ў родную вёску, даглядала хворую маці. Пайшла на ферму, а затым сям’я абзавялася ўласнай гаспадаркай. Дзёмкі зараз трымаюць дзвюх кароў, малако рэгулярна здаюць на малаказавод.
Галоўным работнікам у сям’і з’яўляецца муж Валерый Іванавіч. Ён мае трактар са шлейфам неабходнай тэхнікі. Яны самі нарыхтоўваюць для сваіх рагуляў сена на зіму. Дарослым дапамагаюць дачка Аня і сын Даніла. Аня вучыца ў вышэйшай навучальнай установе, таму дапамагаць можа толькі на канікулах ды ў выхадныя.
Наколькі цяжкая праца на ферме, можна меркаваць хаця б з такога факта, што даяркі на ранішнюю дойку прыходзяць а пятай гадзіне раніцы, а ўвечары вяртаюцца дахаты не раней за 22 гадзіны. А паміж дойкамі трэба яшчэ паспець і сваю гаспадарку дагледзець, жывёлу накарміць, печкі напаліць ды і для сваёй сям’і смачныя стравы прыгатаваць.
Развіталіся з гасцінным і дружным калектывам, бо кожнага чакала свая справа: нам трэба было ехаць на наступную ферму, а жанчынам — карміць і даіць кароў у абед.
С. БАЗЫЛЬ.
На здымку: Сяргей Марціновіч уручае дыплом Зінаідзе Дзёмка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>