На аэрадроме

30Васіль Тычына нарадзіўся ў 1922 годзе ў вёсцы Задоры Каменскага сельсавета. Ён з’явіўся на свет 7 студзеня — на Ражство Хрыстова. Магчыма, менавіта таму яму амаль увесь час шчасціла ў жыцці. Васіль Іванавіч нават ніводнага разу не быў паранены, хаця прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну ад самага яе пачатку і да заканчэння, ці, як яшчэ кажуць, “ад званка да званка!”. Гэта вялікая ўдача.
Важнай вехай у яго асабістым даваенным жыцці стаў 1938 год, калі па камсамольскай пуцёўцы ён быў накіраваны ў Севастопаль, дзе стаў працаваць у Галоўспецбудзе. Аднак нядоўга працягвалася спакойнае, цывільнае жыццё Васіля Тычыны ў цудоўным курортным гора­дзе на ўзбярэжжы Чорнага мора — восьмага чэрвеня 1941 года ён быў прызваны на тэрмі­новую службу ў Чырвоную армію. Волей лёсу патрапіў у 706-ы авіяцыйны полк, які дыслакаваўся ў Пухавічах Мінскай вобласці. Служыў у батальёне аэрадромнага абслугоўвання. Забяспечваў ахову бамбардзіроўшчыкаў І-15, І-16 і самалётаў іншых мадыфікацый, сродкаў узбраення і тэхнічнага забеспячэння. Акрамя таго, разам з іншымі ваеннаслужачымі абуладкоўваў узлётна-пасадачныя палосы, ­удзельнічаў у маскіроўцы ваенных авіяцыйных ­аб’ектаў, каб іх не маглі ўбачыць з паветра самалёты-разведчыкі.
24 чэрвеня 1941 года аві­яцыйны полк быў накіраваны на палявы аэрадром, што размяшчаўся ў Падмаскоўі.
У снежні 1941 года разгарнулася контрнаступленне Чырвонай арміі пад Масквой. Авіяцыйны полк сваімі трапнымі бомбавымі ўдарамі па жывой сіле і тэхніцы гітлераўцаў падтрымліваў прасоўванне наперад нашых сухапутных войскаў, знішчаў транспартныя камунікацыі ворага, не дазваляў фашыстам апамятацца, перайсці да трывалай абароны.
— Дзе праходзіў далейшы баявы шлях?
— На палявых аэрадромах, якія знаходзіліся паблізу ад лініі фронту пад Смаленскам і горадам Крычавам Магілёўскай вобласці. Затым былі нялёгкія франтавыя дарогі, што праляглі па тэрыторыі Польшчы. Апошнім пунктам баявога сутыкнення з нямецка-фашысцкімі захопнікамі стаў у красавіку 1945 года палявы аэрадром пад Прагай. На баявыя вылеты з узлётна-пасадачных палос адпраўляліся самалёты-штурмавікі Іл-2 і бамбардзіроўшчыкі П-2.
У маі 1945 года батальён аэрадромнага абслугоў­вання быў перадыслакаваны пад Маскву ў распараджэнне 125-й вучэбнай авіяэскадрыллі. Тут маладыя лётчыкі набывалі вопыт кіравання вучэбнымі самалётамі П-2 і У-2. Мне ўжо было прысвоена воінскае званне старшага сяржанта. Служыў у Чырвонай арміі да 1947 года, калі быў дэмабілізаваны.
— Як склалася жыццё ў пасляваенны час?
— Жыў у Маскве, загадваў адной з баз грамадскага харчавання. Ажа­ніўся. Выхаваў дзвюх дачок і аднаго сына, якія атрымалі адукацыю, асталяваліся ў сталіцы Расіі.
У 1996 годзе вярнуўся на пастаяннае месца жыхарства на сваю малую радзіму. Больш за 17 гадоў жыву разам з жонкай Ганнай Кузьмянковай у яе доме ў Камені.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>